Пасёлак гарадскога тыпу
Віцім
| ||||||||||||||||||||
Віцім (руск.: Витим, якуцк.: Витим) — пасёлак гарадcкога тыпу ў Ленскім улусе Рэспублікі Саха (Якуція) у Расійскай Федэрацыі. Аэрапорт. Рачная прыстань. Размешчаны на левым беразе ракі Лена, насупраць вусця ракі Віцім, за 3 км на поўнач ад мяжы Іркуцкай вобласці і за 220 км на паўднёвы захад ад горадап Ленск.
Заснаваны 1620-х гадах, у 1680-х гадах у Віцімскай слабадзе былі паселеныя ўдзельнікі стралецкага бунту, затым сяло Віцімскае (у кнізе «Угрум-рака» рускага пісьменніка В. Шышкова выведзены пад назвай Разбой), з 1958 года рабочы пасёлак. У цяперашні час бурна развіваецца ў сувязі з распрацоўкай Талаканскага радовішча нафты.
|