Віялета Урмана | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1961 (63 гады) ці 19 жніўня 1959[1] (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Муж | Alfredo Nigro[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка |
Пеўчы голас | сапрана і мецца-сапрана |
Інструменты | вакал |
Жанры | опера |
Узнагароды | |
violetaurmana.com/index.… | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віялета Урманавічутэ-Урмана (літ.: Violeta Urmanavičiūtė-Urmana, 19 жніўня 1961, Капсукас, Літоўская ССР, СССР) — літоўская оперная спявачка (сапрана, мецца-сапрана).
Нарадзілася 19 жніўня 1961 ў Капсукасе на паўднёвым захадзе Літвы.
Скончыла фартэпіянны, затым вакальны факультэт Віленскай кансерваторыі.
З 1991 года працягнула навучанне ў Астрыд Варнай у Вышэйшай школе музыкі ў Мюнхене. Неўзабаве была прынята ў студыю пры Баварскай дзяржаўнай оперы.
Дэбютавала на сцэне ў 1993 годзе ў партыі Лауры («Джаконда» А. Панк’елі) у оперы Санкт-Гален.
Спявачка набыла сусветную вядомасць, выконваючы партыі мецца-сапрана. У 2002 годзе Віялета Урмана пачала сваю «другую кар’еру» у якасці сапрана і зноў заваявала оперны свет[4][5][6].