В’ёса Асмані | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
алб.: Vjosa Osmani[1] | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Glauk Konjufca[d] | ||||||
Пераемнік | Glauk Konjufca[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хашым Тачы | ||||||
Пераемнік | Glauk Konjufca[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Glauk Konjufca[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 мая 1982[1] (42 гады) |
||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
В’ёса Асмані-Садрыў (алб.: Vjosa Osmani-Sadriu, нар. 17 мая 1982[2], Косаўская-Мітравіца[2]) — косаўскі палітык, юрыст і выкладчык. Прэзідэнт Рэспублікі Косава з 4 красавіка 2021 года, часова выконвала абавязкі прэзідэнта з 5 лістапада 2020 да 22 сакавіка 2021[3][4]. У мінулым-спікер парламента Косава (2020—2021), першая жанчына на гэтай пасадзе[5], дэпутат парламента Косава (2010—2021)[2]. Доктар юрыдычных навук (J.S.D.). Член савета Парламенцкай сеткі Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду (МВФ)[6]. Намеснік старшыні Дэмакратычнай лігі Косава да 2020 года, з 5 лістапада 2020 года па 4 красавіка 2021 года — старшыня партыі «Guxo!».
Нарадзілася 17 мая 1982 года ў Косаўскай-Мітравіцы[2][7].
Вучылася на юрыдычным факультэце Прышцінскага універсітэта, атрымала ступень бакалаўра. У 2005 годзе атрымала ступень магістра права (LLM) на юрыдычным факультэце Пітсбургскага універсітэта у штаце Пенсільванія у ЗША, у 2015 годзе абараніла доктарскую дысертацыю ў Пітсбургскім універсітэце і атрымала ступень доктара юрыдычных навук (J.S.D.)[6][7][8].
Выкладала ў Прышцінскім універсітэце і Рочэстарскім тэхналагічным інстытуце ў Косава. Была запрошаным прафесарам у Пітсбургскім універсітэце. Аўтар артыкулаў і манаграфій ў галіне міжнароднага і гандлёвага права, як на албанскай, так і на англійскай мовах.
Займала пасаду начальніка штаба, саветніка па знешняй палітыцы і саветніка па прававых пытаннях пры Прэзідэнце Рэспублікі Косава[6]. Была прадстаўніком прэзідэнта ў камісіі, якая распрацавала Канстытуцыю Рэспублікі Косава 2008 года. Была членам юрыдычнай групы ў Міжнародным судзе ААН ў Гаазе падчас судовага разбору аб правамернасці абвяшчэння незалежнасці Косава у снежні 2009 года[8].
Акрамя албанскай, свабодна валодае таксама англійскай, іспанскай, турэцкай і сербскай мовамі[2][9].
Замужам[2]. Нарадзіла двайнят.
Па выніках парламенцкіх выбараў 12 снежня 2010 года абраная дэпутатам парламента Косава. Пераабіралася на выбарах 8 чэрвеня 2014 года і 11 чэрвеня 2017 года. На выбарах 2017 года атрымала больш 64 000 галасоў. Узначальвала Камітэт па замежных справах, дыяспары і стратэгічных інвестыцыях і раней некалькі іншых камітэтаў. Кандыдат у прэм’еры на датэрміновых парламенцкіх выбарах 6 кастрычніка 2019 года ад Дэмакратычнай лігі Косава. 3 лютага 2020 года, пасля зацвярджэння Альбіна Курці на пасаду прэм’ер-міністра прызначаная спікерам парламента Косава. За яе кандыдатуру прагаласавала 65 дэпутатаў. Першая жанчына на гэтай пасадзе. Змяніла Глаўка Каньюфка, які атрымаў партфель міністра замежных спраў у кабінеце Курці. Пасля адстаўкі прэзідэнта Хашым Тачы 5 лістапада 2020 года часова выконвала абавязкі прэзідэнта Косава.
5 красавіка 2020 года заснавала партыю «Guxo!». Па выніках парламенцкіх выбараў 2021 года, у якіх партыя ўдзельнічала ў складзе партыі «Самавызначэньне», партыя «Guxo!» атрымала 7 з 120 месцаў у парламенце. Двое дэпутатаў ад партыі «Guxo!» ўвайшлі ў другі кабінет Курці, у тым ліку віцэ-прэм’ер і міністр замежных спраў Доніка Гервала.
4 красавіка 2021 года абрана прэзідэнтам Косава на галасаванні ў парламенце, набрала 70 з 120 галасоў[4]. Гэта ўжо другая па ліку жанчына на пасадзе прэзідэнта Рэспублікі Косава пасля Атыфетэ Ях’яга.
Асмані атрымала ступень бакалаўра ў Косава па стыпендыі, якую яна атрымала ад Міністэрства адукацыі, па ацэнцы яе як лепшай студэнткі Косаўскага юрыдычнага факультэта. У той жа час яна таксама была ўключана ў пяцёрку лепшых студэнтаў краіны па ўсіх факультэтах. У 2004 годзе ёй была прысуджана стыпендыя для атрымання ступені магістра ва Універсітэце Піцбурга. У 2005 годзе Пітсбургскі універсітэт двойчы ўзнагароджваў яе прэміяй «Перавага ў імя будучыні». У 2009 годзе, дзякуючы прадэманстраванаму поспеху, яна зноў выйграла поўную стыпендыю для завяршэння вучобы ў дактарантуры таго ж універсітэта, дзе зноў засяродзілася на галіне права.
Яна таксама была ганаравана ўзнагароды Sheth International Achievement Award універсітэта Пітсбурга за ўклад у сферы правоў чалавека.