Гаа Цзічун | |
---|---|
Нараджэнне | 943 ці 940[1] |
Смерць | 973 ці 970[1] |
Бацька | Гаа Баажун[1] |
Гаа Цзічун (кіт. трад. 高繼沖, піньінь Gāo Jichong; 943—973) — апошні кіраўнік Цзінані перыяду пяці дынастый і дзесяці дзяржаў .
Быў сынам Гаа Баажуна і пляменнікам свайго папярэдніка Гаа Баасюя. Заняў трон пасля смерці апошняга ў 962 годзе.
Выконваў хутчэй цырыманіяльныя функцыі, фактычна ж меў пасаду цзедушы адной з правінцый Сун. У 963 годзе Цзінань афіцыйна спыніла сваё існаванне пад ціскам Сун, не сустрэўшы супраціву з боку Гаа Цзічуна. Апошні пасля таго служыў афіцэрам у Сюйчжоу . Памёр у 973 годзе.