Габель (ад фр.: gabelle) — падатак на соль у сярэднявечнай Францыі. Да 14 ст. таксама падатак на сукно, віно і іншае.
Габель уведзена дзяржавай, манапалізавала продаж солі, двойчы адмянялася, канчаткова зацверджана ў 1383 годзе. Габель збіралі або чыноўнікі, або адкупшчыкі. Памер габелі па правінцыях быў неаднолькавы, былі рэгіёны «вялікай габелі», «малой габелі» і іншыя. Вялікую габель ў 16 ст. выплачвалі акругі Парыжа, Арлеана, Тура, Дыжона, Руана і іншыя. Некаторыя правінцыі былі вызвалены ад выплаты габелі. З 2-й паловы 15 ст. не плацілі габель правінцыі Пуату, Сентонж, Гіень і іншыя; у 1548 у Гіені было паўстанне ў сувязі са спробай увесці габель. Асабліва цяжкая была габель для прыбярэжных раёнаў, дзе шмат солі ішло на засолку рыбы. Габель адменена ў 1790 годзе.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |