![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | кіданне дыска |
Нарадзілася |
23 верасня 1963[1] (61 год) |
Грамадзянства | |
Рост | 188 см |
Вага | 88 кг |
IAAF | 14349398 |
![]() |
Габрыэле Рэйнш (ням.: Gabriele Reinsch; нар. 23 верасня 1963, Котбус, ГДР) — нямецкая лёгкаатлетка, якая прадстаўляла Германскую Дэмакратычную Рэспубліку ў кіданні дыска.
Габрыэле пачала сваю спартыўную кар’еру ва ўзросце 14 гадоў, спачатку займалася скачкамі ў вышыню і штурханнем ядра і нават заняла другое месца ў штурханні ядра на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў 1981 годзе, але ў 1982 годзе вырашыла перайсці на кіданне дыска.
9 ліпеня 1988 года на турніры ГДР — Італія, які праходзіў у Нойбрандэнбургу, яна ўстанавіла новы сусветны рэкорд з вынікам 76,80 метра, які перавысіў ранейшае сусветнае дасягненне, устаноўленае чэхаславацкай спартсменкай Здэнкай Шылхавай, на 2,24 метра.
Хоць фактычна рэкорд Рэйнш быў перавышаны Марцінай Хельман 6 верасня 1988 года (у ходзе спроб дыск паляцеў на 76,92 і 78,14 м), але быў дасягнуты на неафіцыйным мерапрыемстве, афіцыйным сусветным рэкордам і да гэтага часу застаецца дасягненне Габрыэле Рэйнш.
Падчас свайго «рэкорднага» сезону спартсменка палепшыла свой асабісты рэкорд на 9,62 м — з 67,18 м (яе асабісты рэкорд у 1987 годзе) да 76,80 метра.
Да 1985 года Рэйнш была членам Котбускага спартыўнага клуба, а ў 1986 годзе перайшла ў патсдамскі ASK. У часы сваёй спартыўнай кар’еры яна мела рост 1,84 м і важыла 88 кг.