Габрыэль Аксель | |
---|---|
дацк.: Gabriel Axel | |
![]() | |
Дата нараджэння | 18 красавіка 1918[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 2014[1][2][…] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Karin Mørch[d] |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, рэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0002196 |
![]() |
Габрыэль Эрык Мёрх Аксель (дацк.: Axel Gabriel Erik Mørch; 18 красавіка 1918 — 9 лютага 2014) — дацкі кінарэжысёр, уладальнік прэміі «Оскар» 1987 года за лепшы фільм на замежнай мове.
Нарадзіўся ў горадзе Орхусе, на ўсходзе паўвострава Ютландыя.
Большую частку дзяцінства правёў у Францыі, пасля вяртання ў Данію стаў акцёрам Каралеўскага тэатра, некаторы час знаходзіўся ў трупе парыжскага тэатра «Атэней» у Луі Жувэ.
З пачатку 1950-х гадоў працаваў на тэлебачанні і ў кіно, быў аўтарам стужак, адзначаных на прэстыжных фестывалях. У 1967 годзе яго фільм «Чырвоная мантыя» прэтэндаваў на галоўны прыз Канскага фестывалю. Найбольш вядомы дзякуючы экранізацыі кнігі дацкай пісьменніцы Карэн Бліксен «Пір Бабеты».