Габрыэль Метсю | |
---|---|
Дата нараджэння | студзень 1629[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 1667[4] (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Жак Метсю[d] |
Маці | Жакемейнцье Гарньер[d] |
Жонка | Ізабела дэ Вольф[d] |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | гістарычны жывапіс[6], жанравы жывапіс[6], рэлігійнае мастацтва[d][6] і партрэт[6] |
Мастацкі кірунак | барока[7] |
Уплыў | Герард Доу |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Габрыэль Метсю (нідэрл.: Gabriel Metsu; студзень 1629, Лейдэн — (пахаваны) 24 кастрычніка 1667, Амстэрдам) — галандскі мастак, майстар жанравага, партрэтнага і гістарычнага жывапісу.
Сын мастака Жака Метсю (каля 1588 — сакавік 1629). Першыя ўрокі малявання атрымаў ад бацькоў. Працягнуў мастацкую адукацыю (як і Стэн) у Нікалауса Кнюпфера ва Утрэхце, а таксама навучаўся ў Яна Венікса. Хрышчоны, хутчэй за ўсё, у каталіцкай прыхаванай царкве, але запісы аб хрышчэнні не захаваліся. Да 1657 г. амаль без перапынку пражывае ў Лейдэне, дзе становіцца ў 1648 г. адным з заснавальнікаў гільдыі святога Лукі. Каля 1655 г. перабраўся ў Амстэрдам, жыў у завулку на Прынсенграхце, побач з броварам і побач з яго сваяком Філіпсам Метсю. У 1658 г. ажаніўся з Ізабелай дэ Вольф, дачкой ганчара і мастачкі Марыі дэ Грэбер.
У яго ранніх працах на гістарычныя тэмы адлюстраваны ў асноўным міфалагічныя, алегарычныя і біблейскія сюжэты і адчуваецца ўплыў школы Рэмбранта. У працах пасля 1650 г. Метсю звяртаецца да гарадскіх і жанравых сцэн з паўсядзённага жыцця галандскіх абывацеляў. У гэтых сваіх працах удасканальвае манеру малюнка Яна Стэна, Яна Вермера і Пітэра дэ Хоха, надае ёй выраз глыбейшай пачуццёвасці і ў той жа час больш спакойнага настрою. У канцы жыцця, знаходзячыся пад уплывам лейдэнскай школы жывапісу, вялікае значэнне надае майстэрству дэталіроўкі, асабліва ў малюнку раскошных тканін, якія пры гэтым павінны былі выглядаць гладкімі і бліскучымі.