У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Новак.
Габрыэла «Габі» Новак (харв.: Gabrijela "Gabi" Novak; нар. 8 ліпеня 1936, Берлін, Трэці Рэйх) — харвацкая поп і джаз спявачка. Стала вядомая шырокай публіцы ў 1960-х гадах. Жонка легендарнага харвацкага аўтара-выканаўцы Арсена Дзедзіча, на якім была замужам з 1973 і да яго смерці ў 2015 годзе.
Габі нарадзілася ў сям’і харвацка-нямецкага паходжання, дзе бацька быў з Хвара, а маці —з Берліна. Сваё дзяцінства правяла ў Берліне, а пасля сям’я пераехала ў Югаславію, дзе ў 1945 годзе быў забіты яе бацька.
Яна была замужам за харвацкім кампазітарам Стыпіцай Калог’ерай да 1970 года. У 1973 годзе выйшла замуж за вядомага кампазітара і спевака Арсена Дзедзіча[2]. Ён таксама стаў аўтарам шматлікіх яе песень[3]. У пары ёсць сын Мація, які стаў вядомым піяністам у Харватыі.
- 1961 — Pjeva Gabi Novak
- 1970 — Gabi (зборка, Jugoton)
- 1971 — Gabi (зборка, PGP RTB)
- 1974 — Samo žena
- 1977 — Gabi 77
- 1978 — Najveći uspjesi (зборнік)
- 1980 — Gabi & Arsen
- 1982 — Gabi
- 1985 — Nada
- 1988 — Hrabri ljudi (Габі і Арсен)
- 1993 — Retrospektiva (зборнік)
- 1997 — Adrese moje mladosti
- 2002 — Pjesma je moj život
- 2003 — Pjeva Gabi Novak (перавыданьне)
- 2006 — Zlatna kolekcija (зборнік)
Новак — неаднаразовая лаўрэатка прэміі Парын:
- Лепшае джазавае выкананне (2002)[4]
- Альбом года (2003)[5]
- Лепшае жаночае выкананне (2003)[5]
- Лепшы поп-альбом (2003)[5]
- Лепшае вакальнае супрацоўніцтва (2003)[5]
- Узнагарода за значны ўклад у развіццё музыкі (2006)[6]
Зноскі
- ↑ Gabi Novak // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lampe, John R. (2000). Yugoslavia as History: Twice There was a Country. Cambridge University Press. p. 342. ISBN 978-0-521-77401-7.
- ↑ CROATIA RECORDS (нявызн.). www.crorec.hr. Архівавана з першакрыніцы 27 грудня 2018. Праверана 10 красавіка 2020.
- ↑ Porin • 2002 - O Porinu (нявызн.). arhiva.porin.info. Архівавана з першакрыніцы 25 жовтня 2018. Праверана 10 красавіка 2020.
- ↑ а б в г Porin • 2003 - O Porinu (нявызн.). arhiva.porin.info. Архівавана з першакрыніцы 22 березня 2016. Праверана 10 красавіка 2020.
- ↑ CROATIA RECORDS (нявызн.). www.crorec.hr. Архівавана з першакрыніцы 13 травня 2021. Праверана 10 красавіка 2020.