Гавайскі ўніверсітэт у Маноа | |
---|---|
англ.: University of Hawaiʻi at Mānoa | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Hawaiʻi at Mānoa |
Заснаваны | 1907 |
Студэнты | 18 025[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ганалулу, Гаваі, ЗША |
Сайт | manoa.hawaii.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гавайскі ўніверсітэт у Маноа (англ.: University of Hawaiʻi at Mānoa) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ганалулу ў штаце Гаваі, ЗША.
Гэта флагманская ўстанова сістэмы Гавайскага ўніверсітэта, у якой размешчаны галоўныя офісы сістэмы. Большая частка кампуса займае ўсходнюю палову даліны Маноа, ад якой універсітэт і атрымаў назву. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю.