Гавайскі ўніверсітэт у Хіла | |
---|---|
англ.: University of Hawaiʻi at Hilo | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Hawaiʻi at Hilo |
Заснаваны | 1945 |
Студэнты | 3 165[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Хіла, Гаваі, ЗША |
Сайт | hilo.hawaii.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гавайскі ўніверсітэт у Хіла (англ.: University of Hawaiʻi at Hilo) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Хіла ў штаце Гаваі, ЗША.
Вучэльня была заснавана ў 1945 годзе і была пэўны час філіялам Гавайскага ўніверсітэта ў Маноа. У 1970 годзе яна была рэарганізавана актам заканадаўчага сходу штата і стала асобнай установай у рамках створанай сістэмы Гавайскага ўніверсітэта. Універсітэт сёння прапануе 33 праграмы бакалаўрыяту і 3 праграмы магістратуры і мае каля 3 тысяч студэнтаў, абсалютная большасць з якіх — жыхары Гаваяў.