Гангрэна газавая (або анаэробная гангрэна, міанекроз) — інфекцыя, якая развіваецца пры адсутнасці кіслароду (анаэробнай), у тканках арганізма.
Захворванне выклікаецца пераважна бактэрыямі роду кластрыдый, якія жывуць у глебе і вулічным пыле. Раны, забруджаныя зямлёй, якія маюць раневыя кішэні і ўчасткі змярцвелых тканак, а таксама тканкі, што дрэнна забяспечваюцца крывёю, якія не мелі першаснай хірургічнай апрацоўцы, схільныя да газавай гангрэны. Узбуджальнік хутка набывае здольнасць да заражэння, вылучаюць газаўтваральныя і рашчыняльныя тканкі экза- і эндатаксіны, якія спрыяюць хуткаму распаўсюджванню інфекцыі.
«Лампасные» разрэзы скуры, цягліц, абалонак з сячэннем змярцвелых тканак і падазроных на некроз участкаў. Дрэнаж гною з раны з прамываннем растворам перакісу вадароду і антыбіётыкаў; рану пакідаюць адкрытай. Абсалютны спакой канечнасці. Пеніцылін да 20-40 млн ЕД у суткі (2-3 разы на дзень нутравенна) на працягу 10-14 дзён, тэтрацыклін. Супрацьгангрэнная сыроватка і анатаксін неэфектыўныя як пры лячэнні, так і пры правядзенні прафілактыкі газавай гангрэны. Пры хуткім нарастанні інтаксікацыі - гільяцінная ампутацыя канечнасці. Эфектыўна ўздзеянне кіслароду пад ціскам, аднак не выключана хірургічнае выдаленне агменю інфекцыі з раны, паказаннямі да якога з'яўляюцца клінічныя і рэнтгеналагічныя прыкметы газавай гангрэны з мікраскапічна даказанай наяўнасцю кластрыдый ў ране.