Газні́ (пушту: غزنی, дары: غزنی) — горад у Афганістане, на паўднёвы захад ад Кабула, на шляху ў Кандагар. Размешчаны на гарыстым плато. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Газні. Насельніцтва — 150 тыс. чал. (2006).