1934 — вёска становіцца сядзібай гміны ў складзе Бельскага павета.
9 сакавіка 1936 — капліца спаленая бальшавікамі; пачатак будаўніцтва новай.
1939 — у Гайнаўцы налічваецца 17 тысяч жыхароў. Дзейнічаюць Дзяржаўная школа драўнянай прамысловасці, 3 сярэднія школы, гімнастычнае таварыства «Сокал», атэль, два кінатэатры, аптэка, бібліятэка, тэатральная суполка.
17 верасня 1939 — бітвы з немцамі падчас абарончай вайны, бамбарзіроўка ваколіц пілотамі люфтвафэ чыгуначнага вакзала. Праз некалькі дзён Гайнаўка перададзеная СССР.
27 верасня 1939 — аддзелы 10-й арміі бальшавікоў захапілі склады ўзбраення ў раёне Гайнаўкі, узялі ў палон 125 польскіх салдат і двух афіцэраў.
кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 — савецкая акупацыя.
Гайнаўка — значны прамысловы цэнтр, вузел чыгунак і аўтамабільных дарог.
Шмат фірм, вялікіх і дробных, займаецца тут дрэваапрацоўкай. Сярод іх: буйнейшае прамысловае прадпрыемства Гайнаўкі — дрэваапрацоўчы камбінат «Furnel», мэблевая фабрыка «Nikom» і інш. Гэтыя прадпрыемствы вырабляюць піламатэрыялы, разнастайную мэблю, летнія домікі, будаўнічыя дэталі, дравесны вугаль, тару, а таксама драўляную галантарэю. Шмат што з гэтай прадукцыі служыць прадметам экспарту. Прадпрыемствы машынабудавання выраблюць машыны і абсталяванне для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, абагравальнае абсталяванне, трактары. Прадпрыемства будаўнічай керамікі «Lewkowo» з’яўляецца буйнейшым вытворцам керамікі на Падляшшы. Гайнаўскі павет добра вядомы экалагічна чыстымі харчовымі прадуктамі: малочнымі, мяснымі, кандытарскімі.
Дзякуючы прыгранічнаму становішчу Гайнаўскага павета і наяўнасці чыгуначных шляхоў, што вядуць у Беларусь, у павеце працуюць гандлёвыя фірмы, якія займаюцца імпартам удабрэнняў, дрэва, прыроднага газу.
Размяшчэнне Гайнаўкі ля самай мяжы Белавежскай пушчы спрыяла таму, што ў 2001 тут адкрыўся філіял Беластоцкага палітэхнічнага інстытута, дзе рыхтуюць спецыялістаў у галіне аховы прыроды і гаспадарчай дзейнасці на ахоўваемых прыродных тэрыторях.
Гайнаўка — адзін з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. У 1990 годзе была адкрыта першая экспазіцыя Гайнаўскага музея помнікаў беларускай культуры. Цяпер музей мае 3 будынкі, 6 экспазіцыйных залаў, кіназалу, бібліятэку, гатэль. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва і культурныя здабыткі беларусаў у Польшчы.
Царква Святой Тройцы — месца правядзення штогадовага міжканфесійнага фестывалю царкоўнай музыкі, лаўрэатамі якога шматразова станавіліся калектывы з Беларусі.
27 чэрвеня 2007 года Рада горада Гайнаўка прыняла закон аб выкарыстанні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі.
Касцёл Узнясення Святога Крыжа (ХХ ст.) са знакамітым арганам з ХІХ ст.
Царква Святой Тройцы (1981—1983) — адзін з найцікавейшых паводле архітэктурнага вырашэння храмаў. Лічыцца самым вялікім праваслаўным храмам на тэрыторыі Польшчы (адначасова можа змясціць 5000 вернікаў).