Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй да 60 см, са шчыльным, прамым, у верхняй частцы густа пакрытым пухам сцяблом, часам лілова-фіялетавага колеру. Карэнішчы скарочаныя, тоўстыя; 5—9 авальных завостраных жорсткіх лістоў. Суквецце — аднабокая гронка, даўжынёй да 20 см.
Лісце яйкападобна-падоўжанае, ліловага колеру. Цёмна-чырвоныя, паніклыя кветкі без шпорца, з сэрцападобнай губой з пахам ванілі. Лісточкі калякветніка і кветаножкі пакрытыя пухам. Губа прыстасаваная для апылення насякомымі з кароткімі хабаткамі.