Галадо́к[3][4] (Scleranthus) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы шматлікія, прамастойныя, прыўзнятыя і распасцёртыя, даўжынёй да 20 см. Лісце простае, супраціўнае, вузкалінейнае (накшталт шчацінак), без прылісткаў. Кветкі дробныя, без пялёсткаў, у густых паўпарасоніках. Плод — аднанасенная каробачка.
Род налічвае 10[4] (7[5]) відаў. Расліны роду пашыраныя ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Афрыцы і Аўстраліі. Растуць у сухіх хваёвых лясах, на ўзлесках, лугах, пустках, каля дарог. Пустазелле на палях.
Некаторыя віды — лекавыя расліны.
Зноскі