Галадо́к аднагадовы[1], Галадок[2], Муравец[3][4] (Scleranthus annuus) — від кветкавых раслін з роду Галадок (Scleranthus) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Родным арэалам віду з’яўляецца ўмераная і субтрапічная зона Еўропы, Азіі і Паўночнай Афрыкі. Аднак від з’яўляецца інвазійным і цяпер інтрадуцыраваны ва ўсім свеце. Гэта досыць распаўсюджанае пустазелле, расце на палях, пералогах, у агародах, на пустках і аддае перавагу лёгкім грунтам.
Дробныя, пратэандрычныя, несамастойныя, зеленаватыя кветкі на вельмі кароткіх кветаножках сабраны ў складаныя плеяхазіі з дыхазій і манахазій. Чашачка зрослалістая, званочкавая, пры продзе цвярдзеючая, з 10 тупымі рабрынкамі і 5 вострымі, трохкутнымі, па краі перапончатымі нязрослымі верхавінамі чашалісцікаў, якія спачатку тырчаць уверх, пазней адхілены ў бок. Сценка чашачкі, на верхавіне трубкі з унутранага боку моцна патоўшчаная. Пялёсткі часам абартаваныя. Фертыльных тычынак 1—2, рэдка па 5, тычынкавыя ніткі кароткія, шылападобныя; пылавікі дробныя, круглявыя. У 5—9 рэдукаваных стэрыльных тычынак пылавікі неразвітыя, часам іх няма. Песцік з яйцападобнай завяззю і двума стылодыямі.
Цвіце з мая да восені. Насенны зачатак адзін, вялікі, запаўняе амаль усю паражніну завязі. Плод — лізікарпны арэшак, пагружаны ў чашачку. Насенне гладкае, лінзападобнае, на доўгай насеннай ножцы.
Зноскі