Галакучнік

Галакучнік

Галакучнік Лінея (Gymnocarpium dryopteris). Батанічная ілюстрацыя з кнігі Томаса Мура The ferns of Great Britain and Ireland, 1857
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gymnocarpium Newman

Сінонімы
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17578
NCBI  32115
EOL  60840
IPNI  30074357-2

Галакучнік[1] (Gymnocárpium) — род папараці сямейства Качадыжнікавыя (Cystopteridaceae) парадку Polypodiales. З дзевяці відаў тры растуць таксама і ў Еўропе.

Лацінская навуковая назва роду Gymnocárpium паходзіць ад грэч. γυμνάς, што значыць «голы», «аголены», і грэч. καρπος — «плод», што паказвае на адсутнасць пакрывальца ў сорусаў.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Галакучнікі — шматгадовыя расліны з доўгім, тонкім, паўзучай карэнішчам.

Фертыльныя і стэрыльныя ваі амаль аднолькавыя. Яны двойчыпёрыстыя, па меншай меры, ля аснавання, сегменты іх пёрыстараздзельныя. Ніжнія лісточкі больш, чым верхнія. Пёры па абрысе трохкутныя, шырыня пры аснаванні прыкладна роўная даўжыні.

Сорусы аддаленыя ад краю, маленькія, круглявыя, без індузіяў. Пакрывальцы адсутнічаюць.

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016), род уключае 9 відаў[2]:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 61. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Gymnocarpium (англ.). The Plant List. Version 1.1. (22 кастрычніка 2013). Праверана 30 ліпеня 2016.