Галаку́чнік Ро́берта[1] (Gymnocarpium robertianum) — від папарацей з роду Галакучнік (Gymnocarpium) сямейства Качадыжнікавыя (Cystopteridaceae).
Шматгадовая расліна вышынёй 30—50 см з паўзучым карэнішчам матава-карычневага колеру. Лісце прамастойнае, на тонкіх доўгіх чаранках, двойчыперыстараздзельнае, цвёрдае, знізу пакрытае жалезістымі валаскамі. Канцавыя долі лісця буйнейшыя за бакавыя. Кучкі спарангій знаходзяцца каля краю долей ліста трэцяга парадку і потым зліваюцца паміж сабой. Размнажаюцца спорамі і вегетатыўна.
Галарктычны горна-лясны від, распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй і Усходняй Сібіры, Паўночнай Амерыцы, на Каўказе[2].
Зноскі