Галакціён Табідзэ | |
---|---|
გალაკტიონ ტაბიძე | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Галакціён Васілевіч Табідзэ |
Дата нараджэння | 5 (17) лістапада 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 сакавіка 1959[1] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Жонка | Вольга Акуджава[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Мова твораў | грузінская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Галакціён Васілевіч Табідзэ (груз. გალაკტიონ ტაბიძე; 6 (18) лістапада 1892 — 17 сакавіка 1959) — грузінскі паэт. Народны паэт Грузінскай ССР (1933). Акадэмік Акадэміі навук Грузінскай ССР (1944).
Быў адным з вядучых грузінскіх паэтаў XX стагоддзя, які аказаў велізарны ўплыў на ўсе наступныя пакаленні грузінскіх паэтаў. Перажыў Сталінскія чысткі 1930-х гадоў, апынуўся пад вялікім ціскам савецкіх уладаў у постсталінскі час, што прывяло яго да дэпрэсіі і алкагалізму. У выніку ён быў змешчаны ў псіхіятрычную клініку, дзе скончыў жыццё самагубствам.
Нарадзіўся 6 (18 лістапада) 1892 у вёсцы Чквішы недалёка ад горада Кутаісі (цяпер Ванскі муніцыпалітэт, Грузія) у сям’і сельскага настаўніка, а таксама святара. З 1908 года ён вучыўся ў Тбіліскай духоўнай семінарыі.
Пачаў друкавацца з 1908 года. У 1914 годзе апублікаваў першы зборнік вершаў. Наведваў Маскву ў 1915 годзе і канцы 1916 года, дзе пазнаёміўся з А. А. Блокам, В. Я. Брусавым і К. Д. Бальмонтам. Быў таксама ў Петраградзе. C 1916 друкаваўся ў часопісе грузінскіх сімвалістаў «Блакітныя рогі».
У 1915 годзе ажаніўся з А. С. Акуджава, сястрой савецкага партыйнага дзеяча Ш. С. Акуджава.
У 1919 годзе апублікаваў зборнік «Артыстычныя вершы». У 1924 годзе быў адным са стваральнікаў часопіса «Мнатобі» («Светач»).