Арол у геральдыцы пасля льва другая па распаўсюджванні гербавая постаць.
Ён сімвалізуе неўміручасць, мужнасць, дальнабачнасць і сілу[1]. Часам арла завуць «каралём неба» і пасланцам багоў. Па старым павер'і ён пасля ўзлёту глядзіць прама ў сонца, таму ён знак ушэсця ў нябёсы і вызвалення душы. Старажытныя грэкі атаясамлялі арла з Зеўсам, рымляне з Юпітэрам і германцы з Одзінам.
У некаторых краінах (Расія, Чарнагорыя, Аўстра-Венгрыя) яго адлюстроўвалі двухгаловым.