Галь Гадот | |
---|---|
Gal Gadot | |
Дата нараджэння | 30 красавіка 1985[1] (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Ізраіль |
Муж | Yaron "Jaron" Varsano[d][3] |
Дзеці | Alma Varsano[d] і Maya Varsano[d] |
Адукацыя |
|
Прафесія | актрыса, мадэль, удзельніца конкурсу прыгажосці, фотамадэль, кінапрадзюсар, beauty pageant winner, тэатральная актрыса, тэлеактрыса, удзельніца конкурсу прыгажосці, актрыса агучвання, brand ambassador, celebrity branding, runway model, Soldiers of the Israel Defense Forces, кінаактрыса |
Кар’ера | 2007 — цяпер. час |
Узнагароды |
|
IMDb | 2933757 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Галь Гадот (іўр.: גל גדות; нар. 30 красавіка 1985, Рош-га-Аін, Ізраіль) — ізраільская актрыса і мадэль, найбольш вядомая ролямі ў серыі фільмаў «Фарсаж» і кінакоміксе «Бэтмен супраць Супермена: На світанку справядлівасці».
Галь нарадзілася і вырасла ў невялікім горадзе Рош-га-Аін, у цэнтральным рэгіёне Ізраіля[5]. На іўрыце яе імя азначае «хваля», а прозвішча — «берагі ракі» або «берагі»[6]. Яе сям’я іўрытызавала сваё прозвішча з Грынштэйн на Гадот[7]. Яе бацькі нарадзіліся ў Ізраілі, а баба і дзед прыехалі з Еўропы[8].
Галь спачатку планавала стаць юрыстам[9]. Тым не менш, маючы 18 гадоў, яна прыняла ўдзел і перамагла ў конкурсе Міс Ізраіль 2004. Пасля гэтага яна адправілася ў Эквадор на конкурс Міс Сусвет, дзе заняла месца па-за топ-15. З таго ж года Галь служыла ў ізраільскай арміі на працягу двух год[10].
У 2008 годзе грала галоўную ролю ў ізраільскай драме Bubot. Праз год з’явілася як Жызель у чацвёртым фільме серыі «Фарсаж». У 2010 годзе атрымала невялікую ролю ў прыгодніцкім фільме «Рыцар дня»[11]. У тым жа годзе з’явілася ў фільме Date Night у ролі Натаніі, сяброўкі персанажа Марка Уолберга. У 2011 Гадот працягнула працу над роллю Жызель у пятым фільме з франшызы «Фарсаж», а ў 2013 з’явілася ў шостай частцы.
У снежні 2013 года кампанія DC Entertainment абвясціла, што Гадот атрымлівае роль Цуда-Жанчыны ў фільме «Бэтмен супраць Супермена: На світанку справядлівасці» і падпісвае кантракт на два сіквелы, «Ліга Справядлівасці» і «Цуда-Жанчына»[12][13][14]. Гадот вучылася выкарыстанню халоднай зброі, кітайскаму баявому майстэрству, кікбоксінгу, капаэйры і бразільскаму джыў-джытсу для ролі[15].