Гальба

Сервій Сульпіцый Гальба
SERVIUS SULPICIUS GALBA
6-ы Рымскі імператар
6 чэрвеня 68 — 15 студзеня 69
Папярэднік Клаўдзій Цэзар Аўгуст Нерон
Пераемнік Марк Сальвій Атон

Нараджэнне 24 снежня 3 да н.э.
Смерць 15 студзеня 69 (70 гадоў)
Месца пахавання
Род Sulpicii Galbae[d], Livii Ocellae[d] і Юліі-Клаўдзіі[d][1]
Бацька Gaius Sulpicius Galba[d]
Маці Mummia Achaica[d] або Livia Ocellina[d]
Жонка Aemilia Lepida[d]
Дзеці невядома, невядома і Lucius Calpurnius Piso Frugi Licinianus[d]
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Званне легат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сервій Сульпіцый Гальба (лац.: Servius Sulpicius Galba, 24 снежня 3 да н.э. — 15 студзеня 69) — старажытнарымскі імператар (з 6 чэрвеня 68 па 15 студзеня 69).

Сервій Сульпіцый паходзіў са шляхетнага і багатага патрыцыянскага роду. Ён стаў апошнім рымскім імператарам, які належаў да старой рэспубліканскай арыстакратыі. Пры Юліях-Клаўдзіях ён зрабіў кар’еру вайскоўца і палітыка. Пры Тыберыі Гальба быў легатам-прапрэтарам Аквітаніі (31—32 гады) і консулам (у 33 годзе), пры Калігуле — легатам Верхняй Германіі (39—41 гады), пры Клаўдзіі ўдзельнічаў у заваёве Брытаніі (43 год) і кіраваў правінцыяй Афрыка (45-47 гады). Пасля гэтага ён доўгі час быў на спакоі, пакуль у 60 ці 61 годзе імператар Нерон не прызначыў яго намеснікам Тараконскай Іспаніі.

У 68 годзе Гай Юлій Віндэкс падняў мяцеж у Лугдунскай Галіі і прапанаваў Гальбе саюз і імператарскую ўладу. Сервій Сульпіцый пасля некаторых ваганняў пагадзіўся. Віндэкс неўзабаве загінуў, але некалькі іншых намеснікаў таксама паўсталі супраць Нерона. У выніку сенат афіцыйна прызнаў Гальбу імператарам, а Нерону прыйшлося пакончыць з сабой. Праз некалькі месяцаў Сервій Сульпіцый уступіў у Рым, але да гэтага часу ён ужо пачаў станавіцца непапулярным у вачах насельніцтва сталіцы, прэтарыянскай гвардыі і салдат правінцыйных войскаў. Чыннікам таму сталі рэпрэсіі супраць асобных вядомых саноўнікаў і военачальнікаў, незадаволенасць салдат скупасцю імператара, агульнае паслабленне пазіцый цэнтральнай улады. У Ніжняй Германіі падняў мяцеж намеснік Аўл Вітэлій, падтрыманы побач заходніх правінцый. Нарэшце, бяздзетны Гальба абраў няўдалага кандыдата на ўсынаўленне — Луцыя Кальпурнія Пізона Фругі Ліцыніяна[uk], маладога чалавека, які валодаў толькі шляхетнасцю, але не ўплывам. Адзін з яго набліжаных, Марк Сальвій Атон, арганізаваў мяцеж прэтарыянцаў і захапіў уладу. Сервій Сульпіцый быў забіты на Рымскім форуме пасля ўсяго сямі месяцаў кіравання.

Зноскі