| ||||||||||||||||||||||||
Гальштат (ням.: Hallstatt, бав.: Hoistod) — кірмашовая абшчына (ням.: Marktgemeinde) у Аўстрыі, у федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя. Уваходзіць у склад акругі Гмундэн. Насельніцтва — 923 чалавекі (на 31 снежня 2005 года). Плошча — 60 км². Афіцыйны код — 40709.
Цэнтр гальштацкай культуры, помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Размешчаны ў цяжкадаступнай альпійскай мясцовасці на Гальштацкім возеры.