Нягледзячы на перамогу ў Шасцідзённай вайне, камандаванне Цахала выявіла, што FN FAL, якія стаялі на ўзбраенні Ізраіля, былі меней прыстасаваны да ўмоў бою ў пустэльні, чым аўтаматы Калашнікава, з якімі ваявалі арабы. У выніку было прынята рашэнне аб стварэнні новага аўтамата пад патрон 5,56×45 мм, які б змог замяніць FN FAL.
У 1969 годзе адпаведныя прататыпы былі прадэманстраваны інжынерамі Узіэлем Галем і Ісраэлем Галілі[6], у выніку чаго перавага была аддадзена варыянту Галілі, у аснове якога ляжала канструкцыя фінскага аўтамата Valmet Rk 62 (копія АК), ліцэнзія на вытворчасць якога была набыта Ізраілем і які сам з’яўляўся ліцэнзійным варыянтам аўтамата Калашнікава. У 1973 годзе аўтамат Галіля паступае на ўзбраенне пад пазначэннем Galil, пры гэтым яго вытворчасць была наладжана кампаніяй Israel Military Industries з выкарыстаннем набытага ў Фінляндыі абсталявання.
У канцы 1980-х гадоў былі распрацаваны варыянты пад вінтовачны патрон 7,62×51 мм NATO.
Напачатку 1990-х аўтаматы Галіль на ўзбраенні пяхотных падраздзяленняў былі заменены амерыканскімі аўтаматамі M16 («першай ластаўкай» сталі амерыканскія пастаўкі M16А1 і CAR-15 падчас араба-ізраільскіх войн 1967 года, якія абыходзіліся танней, чым вытворчасць Galil). Засталіся ў эксплуатацыі толькі скарочаныя варыянты, якія выкарыстоўваліся ў якасці персанальнай зброі самаабароны экіпажаў транспарту і танкаў, а таксама артылерыстаў.
Вытворчасць штурмавых вінтовак «Галіль» у Ізраілі была спынена ў 2006 годзе, у 2007 годзе «Галіль» былі канчаткова зняты з узбраення ЦАХАЛ (некаторая колькасць засталася на ўзбраенні рот ганаровай варты і асобных небаявых падраздзяленняў)[7]. У 2006 годзе ліцэнзія і абсталяванне для вытворчасці зброі былі прададзены ў Калумбію, у выніку чаго калумбійская кампанія «INDUMIL» стала адзіным вытворцам гэтае зброі ў свеце[8].
З пункту гледжання ўнутранай канструкцыі Galil аналагічны аўтамату Калашнікава за выключэннем ужывання іншага патрона. Аўтаматыка працуе за кошт адводу часткі парахавых газаў з канала ствала праз газаадводную адтуліну, прасвідраваную пад вуглом 30 градусаў назад непасрэдна ў газавую камеру. Газавы поршань храміраваны. Ручка затвора ў адрозненне ад аўтамата Калашнікава загнута ўверх для таго, каб яе можна было выкарыстоўваць аберуч. Злева над пісталетнай ручкай маецца дадатковы сцяжок засцерагальніка-пераводніка рэжымаў стральбы.
Дыяптрычны прыцэл мае 2 становішчы: для стральбы на далёкасці 0-300 м і 300—500 м. Таксама маецца прыстасаванне з трыма кропкамі, якія свецяцца (адна на мушцы і дзве на прыцэле) для стральбы ва ўмовах нізкай асветленасці на далёкасці да 100 м. Аўтамат можа страляць вінтовачнымі гранатамі, пры гэтым выкарыстоўваюцца магазіны на 12 халастых патронаў. Таксама можа выкарыстоўвацца багнет-нож.
У аўтамата ёсць дзве асаблівасці, якія прызначаны для змагання са шкоднымі жаўнерскімі звычкамі. Так, у прыклáдзе маецца ключ для адкаркоўвання піўных бутэлек (раней для гэтых мэт карысталіся «губкамі» магазіна, што нярэдка цягнула за сабой небяспечныя наступствы).[9].
Пісталетная ручка выканана з пластыка, як і цаўё на позніх варыянтах (на ранніх цаўё было драўляным). Металічны шкілетны прыклáд складваецца на правы бок.
Адным з недахопаў зброі з’яўляецца цэлік, змесцаваны на вечку ствольнай скрынкі, якоя дэмантуецца пры кожнай зборцы-разборцы зброі, што ў сутнасці выключае магчымасці дакладнай прыстрэлкі. Яшчэ адной праблемай Galil з’яўляецца яго вялікая маса — 3,95 кг, што больш, чым у M16А1 (2,97 кг).
Galil AR (Assault Rifle) — базавы варыянт (патроны 5,56 мм НАТА і 7,62 мм НАТА).
Galil ARM (Assault Rifle and Machine gun) — варыянт лёгкага ручнога кулямёта, які адрозніваецца ад AR наяўнасцю сошак і ручкі для пераноскі (патроны 5,56 мм НАТА і 7,62 мм НАТА).
Galil SAR (Short Assault Rifle) — скарочаны варыянт для паветрана-дэсантных і бранятанкавых войскаў (патроны 5,56 мм НАТА і 7,62 мм НАТА).
Galil MAR (Micro Assault Rifle, Micro-Galil) — скарочаны варыянт SAR, прызначаны для спецпадраздзяленняў або выкарыстання ў якасці персанальнай зброі самаабароны (патроны толькі 5,56 мм НАТА). На цаўе маецца выступ, які прадухіляе саскальзванне пэндзлі ў бок рулі.
Magal — пісталет-кулямёт, створаны пад амерыканскі патрон .30 Carbine (7,62×33 мм) на аснове Galil MAR. Усяго было выпушчана каля 1000 штук.
Galil Sniper ці Galatz — самазарадны снайперскі варыянт з цяжкім ствалом, сошкай, аптычным прыцэлам і драўляным прыклáдам (патроны толькі 7,62 мм НАТА).
Galil Hadar — цывільны самазарадны варыянт з цаўём, аб’яднаным з прыклáдам.
Калумбія:[16] з 2006 года 5,56-мм аўтаматы Galil AR, SAR і ARM выпускаюцца па ліцэнзіі ў горадзе Саача, на зброевым заводзе «General Jose Maria Cordova» дзяржаўнай кампаніі Indumil, з 2010 года выпускаецца мадэль Galil ACE. Да верасня 2015 года выпушчана 3,5 тыс. аўтаматаў усіх мадыфікацый[17].
ЗША — у студзені 1983 года быў афіцыйна дазволены імпарт вінтовак «Galil» у ЗША для дзяржаўных структур, калекцыянераў зброі і іншых катэгорый прыватных асоб[24], але пасля ўвядзення 19 траўня 1986 года ўрадам ЗША забароны на продаж аўтаматычнай зброі цывільным асобам іх імпарт апынуўся абцяжараны; 13 верасня 1994 года іх імпарт быў забаронены[25]
Эстонія: Выкарыстоўваюцца 5,56-мм варыянты Galil AR, SAR, ARM і 7,62-мм Galil Sniper[28][29][30][31].
ПАР: стандартная зброя пяхоты УС ПАР. Выпускаецца па ліцэнзіі ў некалькі змененым выглядзе пад пазначэннем R4 кампаніяй Vektor (падраздзяленнем карпарацыі Denel)[32].
↑Лаффин Д. Чаппел М. Израильская армия в конфликтах на Ближнем Востоке. 1948—1973. — М. Издательство «АСТ»: Издательство «Астрель» — 2002, с. 51.
↑ абвгдеёжзіклмноJones, Richard D. Jane’s Infantry Weapons 2009/2010. Jane’s Information Group; 35 edition (January 27, 2009). ISBN 978-0-7106-2869-5
↑Haapiseva-Hunter, Jane. Israeli foreign policy: South Africa and Central America (англ.). — South End Press(англ.) (бел., 1999. — С. 114. — ISBN 978-0896082854.
↑Walter, John. Rifles of the World (англ.). — Krause, 2006. — С. 616. — ISBN 978-0896892415.
↑Haapiseva-Hunter, Jane. Israeli foreign policy: South Africa and Central America (англ.). — South End Press(англ.) (бел., 1999. — С. 115. — ISBN 978-0896082854.
↑The Galil rifle system // часопіс «Soldier of Fortune», January 1983 page 2
↑«1. Any of the firearms, or copies or duplicates of the firearms in any caliber, known as … Israeli Military Industries Galil.» Corey Sattler. Pre-Ban or Post-Ban: More than just a date // «Small Arms Review», August 1999