Галіна Барысаўна Волчак

Галіна Барысаўна Волчак
руск.: Галина Борисовна Волчек
Галіна Волчак.
Галіна Волчак.
Дата нараджэння 19 снежня 1933(1933-12-19)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 2019(2019-12-26)[3][4] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Барыс Ізраілевіч Волчак
Маці Вера Ісакаўна Майміна[d]
Муж Яўген Аляксандравіч Еўсцігнееў і Mark Abelev[d]
Дзеці Denis Yevstigneyev[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія тэатральны рэжысёр, актрыса, палітык, тэатральны педагог, педагог, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі, рэжысёр, кінарэжысёр
Прэміі
Узнагароды
IMDb ID 0901360
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галіна Барысаўна Волчак (19 снежня 1933, Масква — 26 снежня 2019, Масква) — расійская актрыса, рэжысёр. Народная артыстка СССР (1989).

Нарадзілася ў сям’і савецкага рэжысёра Барыса Волчака. Скончыла Школу-студыю імя У. І. Неміровіча-Данчанкі пры МХАТ (1955). З 1956 года ў Маскоўскім тэатры «Сучаснік» (з 1972 года галоўны рэжысёр).

Сярод тэатральных рэжысёрскіх работ спектаклі: «Двое на арэлях» У. Гібсана (1962), «Звычайная гісторыя» Розава па І. А. Ганчарову (1966, Дзяржаўная прэмія СССР), «На дне» М. Горкага (1968), «Вішнёвы сад» і «Тры сястры» А. П. Чэхава (1976), «Круты маршрут» па Е. С. Гінзбург (1989), «Пігмаліён» Б. Шоу (1995), «Тры таварыша» па Э. Рэмарк (1999).

Памерла 26 снежня 2019 года ў Маскве[5].

  • (1957) «Дон Кіхот» — Марыторнэс, жанчына з заезнага двара
  • (1970) «Кароль Лір» — Рэгана
  • (1979) «Асенні марафон» — Варвара Мікітаўна («Напярсцяначка»), калега і былая аднакурсніца Бузыкіна

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Galina Volchek // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://meduza.io/news/2019/12/26/umerla-galina-volchek
  4. https://www.bbc.com/russian/news-50912854
  5. Памерла народная артыстка СССР Галіна Волчак
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0