Галінзо́га[3][4] (Galinsoga) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя, уключае ў сябе 20 відаў раслін[5], якія растуць у Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы.
Упершыню былі завезеныя ў Еўропу з Перу ў 1796 годзе, пасля чаго пачалі актыўна распаўсюджвацца, дзякуючы сваёй высокай пладавітасці[6]. Два віды — галінзога дробнакветкавая (Galinsoga parviflora) і галінзога шчаціністая (Galinsoga quadriradiata) — шырока распаўсюджанае пустазелле ў Еўразіі[6].
Навуковая назва роду дадзена ў гонар захавальніка батанічнага саду ў Мадрыдзе (руск.) (бел. Ігнасіа Галінзогі (англ.) (бел.[7].
Аднагадовыя, амаль голыя або густа апушаныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае, галінастае, вышынёй да 1 м. Лісце простае, супраціўнае, на чаранках. Кветкі ў звычайна шматлікіх кошыках, у верхавінкавых або пазушных паўпарасоніках. Краявыя кветкі кошыкаў белыя, сярэдзінныя — трубчастыя і жоўтага колеру. Плод — сухая сямянка з чубком.
Паводле базы дадзеных The Plant List, род уключае 15 відаў[8]:
Пустазельныя расліны[3]. Некаторыя віды — лекавыя[3].
Зноскі
- Галинсога: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 22 снежня 2011)