| ||||||||||||||||||||||||||
Галіч — горад у Кастрамской вобласці Расіі, на беразе Галіцкага возера. Вузел чыгуначных ліній на Буй, Кіраў, Кастраму. 17,4 тыс. чал. (2010).
Упершыню згадваецца ў летапісе у 1238 годзе пад назвай Г. Мерскага. У 13 ст. - цэнтр Галіцкага княства, першым князем якога быў брат Аляксандра Неўскага - Канстанцін Яраславіч. У пачатку 2-й паловы 14 ст. Галіч быў далучаны да Маскоўскага княства. З 1788 павятовы горад Кастрамской губерні.
Экскаватарны, металавырабаў, гарбарныя заводы, льнозавод, мэблевая, абутковая і швейная фабрыкі, харчовая прамысловасць (мясакамбінат, масласыразавод і інш.)
Галіцкі аграрны тэхнікум, педагагічны каледж. Краязнаўчы музей.