Галіён[1] (ісп.: galeón) — ветразевае судна XV—XVII стагоддзяў, папярэднік ветразевага лінейнага карабля. Мела фок і грот-мачты з прамымі ветразямі і бізань з косымі. Водазмяшчэнне каля 1550 тон. Галіёны выкарыстоўваліся ў якасці ваенных караблёў і гандлёвых суднаў. Ваенныя галіёны мелі да 100 гармат і да 500 салдат на борце.