Гамарбія |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Hammarbya Kuntze, 1891
|
Адзіны від |
---|
Hammarbya paludosa (L.) Kuntze, 1891 — Гамарбія балотная
|
|
Гамарбія[1], Хама́рбія[2] (Hammārbya) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 6—20 см. Карэнішча ніткападобнае, клубень яйкападобны, які прылягае да асновы. Лісце сабрана ў ніжняй частцы сцябла, эліптычнае, з уздуццем у пазусе верхняга ліста. Суквецце — шматкветкавая гронка. Кветкі жаўтлява-зялёныя. Цвіце ў ліпені—жніўні. Плод — каробачка. Каробачкі эліпсоідныя, 4 × 2 мм. 2n=28[3][4][5].
Від распаўсюджаны на Скандынаўскім паўвостраве, Атлантычнай i Цэнтральнай Еўропе, Міжземнамор’і, Сібіры.
Сустракаецца ў Еўропе, Японіі, Паўночнай Амерыцы.
Гэты від звычайна расце на адкрытых кіслых сфагнавых балотах, таксама ў вельмі вільготных лясах, і зрэдку па краях ручаёў, на тарфяных балотах і сярод траў[6].
Асноўнымі пагрозамі для віду з'яўляюцца высечка лесу, здабыча торфу і асушэнне водна-балотных угоддзяў. Асабліва пад пагрозай від у Еўропе[6].
Занесена ў Чырвоныя кнігі шэрагу суб’ектаў Расійскай Федэрацыі і ў Чырвоную кнігу Украіны (1996).
Зноскі
- Кудрашова М. Г. Хамарбія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 229.
- Н. Мшанецька. Хамарбія болотна // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль : Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2008. — Т. 3 : П — Я. — 708 с. — ISBN 978-966-528-279-2 — С. 540.
- Флора УРСР, 1950;
- Заверуха Б. В. Андриенко Т. Л., Протопопова В. В., 1983;
- Собко В. Г., 1989;
- Орхидеи нашей страны, 1991.
- Hammarbya paludosa (L.) Kuntze у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)
- Хаммарбия болотная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)