Гамбія ў Другой сусветнай вайне

Lockheed Hudson на авіябазе Юндум.
Персанал адной з авіяэскадрылляў на авіябазе Батэрст.
Патруль гамбійскага палка ў Бірме.

Падчас Другой сусветнай вайны (1939–1945) Гамбія ўваходзіла ў склад Брытанскай імперыі як калонія і пратэктарат. У баявых дзеяннях ад краіны ўдзельнічаў адзін полк Каралеўскіх заходнеафрыканскіх пагранічных войск.

З пачаткам вайны ў калоніі сфарміраваны атрады мясцовай самаабароны[1].

Пасля падзення Францыі ў 1940 годзе сусед Гамбіі Сенегал далучыўся да пранямецкага рэжыму Вішы. У верасні саюзнікі паспрабавалі захапіць яго, але былі разбіты ў бітве пры Дакары. Правал аперацыі стварыў рызыку ўварвання краін Восі ў Гамбію[2]. Аднак, бо краіна не была важным брытанскім уладаннем, яе захоп не нанёс бы значнай шкоды, таму ў Лондане не хваляваліся за магчымую яе страту. Аднак брытанцы ўсё ж распрацавалі планы на выпадак нападу, які ўключаў і схему эвакуацыі[3]. Пры ўсім гэтым Гамбія мела некаторую каштоўнасць як пункт запраўкі для ваенных караблёў малой далёкасці, якія не маглі дасягнуць Фрытаўна[4].

У гэты ж час пачалося нарошчванне каланіяльных воінскіх часцей, у межах чаго гамбійская рота павялічана да палка. Было сфарміравана 2 батальёны. 2-і батальён увесь перыяд вайны знаходзіўся ў тыле, а 1-ы з 1943 года ваяваў у Бірме[5].

З красавіка 1941 да мая 1942 года ў калоніі размяшчаўся 55-ы шпіталь агульнага профілю. Далей, да мая 1943-га, тут дзейнічаў 40-ы шпіталь, а са студзеня 1945 года да студзеня 1946 — 55-ы[6]. У Гамбіі знаходзілася місія Камітэта Чырвонага Крыжа, якая аказвала дапамогу брытанскім салдатам, захопленым у палон ва Французскай Заходняй Афрыцы[7].

У 1943 годзе прэзідэнт ЗША Франклін Рузвельт неведаў калонію. Ён быў узрушаны беднасцю, з якой сутыкнуўся ў Батэрсце, сталіцы Гамбіі, і гэты досвед спрыяў росту антыпатыі амерыканскага лідара да Брытанскай імперыі[8].

У сакавіку 1941 года ў Батэрсце пабудавана авіябаза. Тут базіравалася 95-я эскадрылля (сакавік 1941—сакавік 1943), якая лятала на патрульных бамбардзіроўшчыках Short Sunderland. У ліпені 1941 года ў складзе часці сфарміравана знішчальнае крыло на Hawker Hurricane. У кастрычніку 1941 год воінскае фарміраванне пераўтворана ў 128-ю эскадрыллю[9][10].

На іншым аэрадроме, Юндум, базіравалася 200-я эскадрылля. Тут таксама размяшчаліся 82-я, 128-я і 541-я эскадрыллі, а таксама штаб 295-га крыла[11]. Гэты аб’ект цяпер служыць міжнародным аэрапортам Банжула.

11 лістапада 1943 года самалёт Catalina IB з добраахвотніцкага рэзерву Каралеўскіх ВПС з бартавым нумарам FP122 зваліўся ў раку пры заходзе на пасадку ў Батэрсце. Усе пяць членаў экіпажа загінулі[12].

У Гамбіі зараз знаходзяцца Фахарскія вайсковыя могілкі, якія падтрымліваюцца Камісіяй па ваенных пахаваннях Садружнасці. Тут знаходзяцца 203 пахаванні вайскоўцаў з розных куткоў Брытанскай імперыі, якія загінулі ў гады вайны. Чатыры пахаванні неапазнаны[13].

  1. COLONIAL WAR EFFORT.(недаступная спасылка). Hansard (20 мая 1942). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2017. Праверана 24 May 2017.
  2. Hughes and Perfect, p. 223
  3. Margesson, David. "General Staff Appreciation on Africa" (9 June 1941) [Textual record]. Private Office Papers of Sir Anthony Eden, Secretary of State for Foreign Affairs, ID: FO 954/1A/59. Kew, Richmond, Surrey, United Kingdom: The National Archives.
  4. "1. "LUSTRE" OPERATION. 2. DEFENCE GAMBIA. Letter from CNS to VCIGS - Annex I. 3...." (16 March 1941) [Textual record]. War Cabinet and Cabinet: Chiefs of Staff Committee: Minutes, ID: CAB 79/9/52. Kew, Richmond, Surrey, United Kingdom: The National Archives.
  5. Hughes and Perfect, p. 80
  6. Hospitals WW2. Scarlet Finders. Праверана 22 May 2017.
  7. BRITISH PRISONERS OF WAR.(недаступная спасылка). Hansard (15 ліпеня 1941). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2012. Праверана 24 May 2017.
  8. Wright, Donald (October 1995). ""That Hell-hole Of Yours"". www.americanheritage.com. American Heritage. Праверана 16 December 2020.
  9. No. 95 Squadron (RAF): Second World War. History of War. Праверана 3 April 2018.
  10. RAF Stations - B. RAF Web. Праверана 3 April 2018.
  11. RAF Stations - Y & Z. RAF Web. Праверана 22 May 2017.
  12. 431111 - Unaccounted Airwoman & Airmen - 11-11-1943. RAF Commands. Праверана 21 May 2017.
  13. Fajara War Cemetery. Commonwealth War Graves Commission. Праверана 21 May 2017.