Гамлет

Гамлет
The Tragicall Historie of Hamlet, Prince of Denmarke
Выданне
Жанр Трагедыя
Аўтар Вільям Шэкспір
Мова арыгінала англійская
Дата напісання 16001601
Дата першай публікацыі 1603
Пераклад на беларускую Юрка Гаўрук (1935)
Персанажы Гамлет[d], King Claudius[d], Gertrude[d], Polonius[d], Афелія[d], Horatio[d], Laertes[d], Rosencrantz and Guildenstern[d], The Ghost[d], Fortinbras[d], The Gravediggers[d], Yorick[d], Rosencrantz[d], Guildenstern[d], Voltemand[d], Cornelius[d], Marcellus[d], Bernardo[d], Francisco[d], Reynaldo[d], Osric[d], First Player[d], Second Player[d], Third Player[d], Fourth Player[d], A Captain[d], Undertaker I[d], Undertaker II[d], Priest[d], Sailor I[d] і Sailor II[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Дантэ Габрыэль Расеці, Гамлет і Афелія

Трагічная гісторыя пра Гамлета, прынца дацкага (англ.: The Tragical Historie of Hamlet, Prince of Denmarke) або проста Га́млет — трагедыя Уільяма Шэкспіра, адна з самых вядомых яго п’ес, і адна з самых знакамітых п’ес у сусветнай драматургіі. Напісана ў 16001601 гадах. Гэта самая доўгая п’еса Шэкспіра — у ёй 4042 радкі і 29 551 слова.

Легенда пра дацкага прыца Гамлета, які помсціць за забойства свайго бацькі яго брату, была вядомая задоўга да Шэкспіра. Асноўныя элементы сюжэту трагедыі ўжо прысутнічаюць ў адпаведным эпізодзе «Дзеяў данаў» Саксона Граматыка[1] і прысвечана першым чынам помсце — у ёй галоўны герой шукае помсты смерці свайго бацькі. Частка даследчыкаў злучаюць лацінскае імя Amletus з ісландскім словам Amloði (amlóð|i m -a, -ar 1) небарака, няшчасны; 2) халтуршчык; 3) дурань, балван.)[2]

Як мяркуюць даследчыкі, сюжэт п’есы запазычаны Шэкспірам з п’есы Томаса Кіда.

Найбольш верагодная дата сачыненняў і першай пастаноўкі 1600-01 (тэатр «Глобус», Лондан). Першы выканаўца загалоўнай ролі — Рычард Бёрбедж; Шэкспір гуляў цень бацькі Гамлета.[3]

Легенда пра дацкага прыца Гамлета, які помсціць за забойства свайго бацькі яго брату, была вядомая задоўга да Шэкспіра. Асноўныя элементы сюжэту трагедыі ўжо прысутнічаюць ў адпаведным эпізодзе «Дзеяў данаў» Саксона Граматыка (глядзіце Амлет).

Асноўныя персанажы «Гамлета» такія:

У калеўскім замку Эльсінор афіцэрам некалькі начэй з’яўляецца прывід, падобны на нядаўна памерлага караля. Яны расказваюць пра гэта Гарацыа, той выходзіць з імі на варту і спрабуе загаварыць з прывідам, але той не адказвае. Гарацыа і афіцэры вырашаюць на наступную ноч паклікаць Гамлета.

Гамлет падаўлены смерцю бацькі, а таксама тым, што меней чым праз два месяцы пасля яго смерці новы кароль, брат памерлага, абвяшчае пра намер ажаніцца з яго ўдавой, маці прынца.

Лаэрт збіраецца ў Францыю, а перад ад’ездам навучае сваю сястру Афелію асцярожна ставіцца да залётаў Гамлета, бо не ўпэўнены ў яго намерах.

На наступную ноч Гамлет выходзіць на варту і бачыць прывіда, які кліча яго за сабою. Сябры спрабуюць спыніць Гамлета, але той усё ж ідзе. Застаўшыся з ім сам-насам, прывід яго бацькі распавядае, што ён не памер ад укуса змяі, як усе лічаць, а быў атручаны братам, і заклікае сына да помсты. Гамлет не ўпэўнены, што гэта сапраўды дух яго бацькі, а не пякельная здань, і хоча высветліць, ці праўду ён сказаў. Для гэтага ён прыкідваецца вар’ятам. Палоній вырашае, што прынц звар’яцеў ад кахання да яго дачкі, і расказвае пра гэта каралю і каралеве.

У Эльсінор прыбываюць Разенкрац і Гільдэнстэрн, даўнія прыяцелі Гамлета. Кароль і каралева падвучваюць іх прыглядаць за прынцам, але той хутка разумее гэта. Тымчасам у замак прыбываюць акцёры, і Гамлет вырашае выкарыстаць іх, каб выпрабаваць караля. Кароль і Палоній падслухваюць размову Гамлета з Афеліяй. Насуперак іх чаканням, Гамлет адвяргае Афелію ды кажа ёй ісці ў манашкі. Клаўдзій вырашае паслаць Гамлета ў Англію.

Джон Уільям Уотэрхаўз, Афелія (1889)

Гамлет навучае акцёраў паставіць п’есу, якая павінная напомніць Клаўдзію пра яго ўчынак, калі ён сапраўды вінаваты. Клаўдзій выходзіць на сярэдзіне п’есы, і яго пляменнік ўпэўніваецца, што прывід сказаў праўду. Гамлет ідзе да маці і рэзка з ёю размаўляе. Напужаная, яна кліча на дапамогу, і яе крык падтрымлівае Палоній, які хаваецца за шпалерай ў пакоі. Прыняўшы Палонія за караля, Гамлет забівае яго. Пасля гэтага Клаўдзій вырашае, што Гамлет павінны ехаць у Англію адразу ж, і пасылае разам з ім Разенкранца і Гільдэнстэрна, якія вязуць тайны загад Клаўдзія забіць Гамлета.

Афелія вар’яцее, верагодна з-за смерці бацькі. З Францыі вяртаецца Лаэрт, і патрабуе ў Клаўдзія адказу за смерць Палонія. Клаўдзій запэўнівае Лаэрта, што сам ён не вінаваты. Піраты прыносяць Гарацыа ліст ад Гамлета, згодна якому карабель, на якім плыў прынц, быў захоплены, а сам ён трапіў у палон і вяртаецца ў Данію. Гарацыа выходзіць яму насустрач. Клаўдзій расказвае Лаэрту, што Палонія забіў Гамлет. Атрымаўшы навіну, што Гамлет вяртаецца, кароль і Лаэрт дамаўляюцца зладзіць фехтавальнае спаборніцтва, на якім Лаэрт зможа забіць Гамлета. Прыходзіць вестка, што Афелія патанула, упаўшы ў раку.

Вяртаючыся, Гамлет і Гарацыа бачаць пахаванне Афеліі. Лаэрт, які прысутнічае там, накідваецца на Гамлета, але кароль супакойвае юнака, нагадаўшы пра іхнюю дамову. Гамлет расказвае Гарацыа, што, западозрыўшы няладнае, прачытаў каралеўскае пісьмо пакуль Разенкранц і Гільдэнстэрн спалі, і падмяніў яго новым, у якім гаварылася, што забіць трэба саміх пасланцаў.

Калі Гамлет згаджаецца ўдзельнічаць у фехтавальным спаборніцтве, кароль і Лаэрт намазваюць атрутай рапіру апошняга, а кароль у дадатак атручвае віно ў келіху, з якога мусіць піць Гамлет. Гамлет першы раз раніць Лаэрта, і каралева п’е за здароўе сына з яго келіху. Лаэрт раніць Гамлета атручанай рапірай, затым у ходзе бою яны абменьваюцца зброяй і рану атручанай рапіраю атрымоўвае таксама Лаэрт. Гертруда кажа, што віно атручана, і памірае. Лаэрт расказвае, як кароль падвучыў яго атруціць рапіру, прабачае Гамлету забойства бацькі і просіць прабачыць яго. Гамлет дае яму прабачэнне, і Лаэрт памірае таксама. Гамлет забівае караля атручанай рапірай, і сам памірае ад раны. Уваходзяць паслы з Англіі, абвяшчаючы, што Разенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя. Салют у гонар памерлага прынца завяршае п’есу.

У сусветнай культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Шматлікія цытаты з «Гамлета» сталі фразэалагізмамі ў многіх мовах свету. Самая вядомая сярод іх — Быць альбо не быць?

Як класічны твор сусветнага ўзроўню, «Гамлет» быў перакладзены на больш як пяцьдзясят моў.[4] Поўны пераклад на беларускую мову выканаў Юрка Гаўрук (1935, 1964).

Зноскі

  1. Гамлет // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  2. Берков В. П., Бёдварссон А. Исландско-русский словарь. — М., 1962.
  3. Тэатральная энцыклапедыя
  4. http://www.spellboundblog.com/2007/02/27/worldcat-identities-visualizing-library-catalog-data/