Гамункул

Фаўст стварае гамункула ў лабараторыі
Гамункул у сперме, ілюстрацыя з 1694 года

Гамункул (лац. homunculus — чалавечак) — карлік, маленькі чалавечак, якога ў сярэднявеччы спрабавалі стварыць шматлікія алхімікі штучнымі сродкамі (як, напрыклад, філасофскі камень). Гамункул павінен быў вяглядаць як невялікае, зморшчанае дзіця.

Доўгі час стварэнне першага гамункула прыпісвалі алхіміку Арнальдусу з Вілановы, які жыў у XIII стагоддзі. Адзін з найболей вядомых рэцэптаў атрымання гамункула прапанаваў ў XVI стагоддзі алхімік Парацэльс[1]. Алхімік лічыў, што невялікая колькасць чалавечай спермы ў прабірцы пры награванні і некаторых іншых маніпуляцыях (закопванне ў навоз, «магнетызацыі», сутнасць якой канчаткова не зразумелая) робіцца гамнкулам. «Выкормліваўся гамункулус» шляхам дадавання ў колбу невялікай колькасці чалавечай крыві. Час выспявання гамункула, паводле Парацэльса, — сорак дзён, рост гамункула — 11-12 цаляў.

Існавала некалькі поглядаў на працэс стварэння гамункула. У адным з іх выкарыстоўваўся корань мандрагоры, што звязана з павер’ем, нібыта гэтая расліна павінна была вырастаць каля шыбеніцы на месцы падзення спермы павешанага, а затым развівацца ў чалавекападобную істоту.

У культуры гамункул з’яўляецца ў п’есе «Фаўст» Іагана Гётэ. Стварае яго стары мудрэц Вагнер, вучань Фаўста. Гамункул вылучаецца ўнікальным інтэлектам і велізарнай прагай ператварыцца ў чалавечую істоту.

Зноскі