Ганглій

Спінны ганглій сямідзённага зародка кураня, выгадаваны ў штучным асяроддзі. Бачныя аксоны, якія адыходзяць ад ганглія.

Ганглій (стар.-грэч.: γανγλιον — вузел) — анатамічна адасобленае скопішча нервовых клетак (нейронаў), нервовых валокнаў і якая суправаджальнай іх тканкі ў многіх бесхрыбетных, усіх хрыбетных жывёл і чалавека. У пазваночных ганглій размешчаны па ходзе нервовых ствалоў.

Тапаграфічна адрозніваюць міжпазванковыя, каляпазванковыя і перадпазванковыя гангліі, а таксама ганглій у тоўшчы сценак ўнутраных органаў. У склад міжпазванковых і гамалагічных ім гангліяў уваходзяць адчувальныя псеўдауніпалярныя нейроны. Астатнія гангліі адносяцца да перыферычнага аддзелу вегетатыўнай нервовай сістэмы і прадстаўляюць у асноўным скопішчы эфекторных мультыпалярных вегетатыўных нейронаў, якія ўключаюць таксама адчувальныя і асацыятыўныя нервовыя клеткі. Цела нейронаў у кожным гангліі акружана пластом клетак-сатэлітаў. Паміж групамі нервовых клетак размяшчаюцца больш тоўстыя злучальнатканкавыя праслойкі, якія ўтвараюць злучальнатканкавую аснову, альбо строму. Звонку ганглій пакрыты фібрознай капсулай, з якой па злучальнатканкавай праслойцы ў ганглій пранікаюць крывяносныя сасуды. На целах і атожылках вегетатыўных нейронаў сканчаюцца нервовыя валокны, якія ўтвараюць канцавыя, або тэрмінальныя, кантакты — сінапсы. У беспазваночных жывёл гангліі служаць каардынуючымі цэнтрамі і выконваюць функцыю цэнтральнай нервовай сістэмы. З дапамогай ўзаемных сувязяў гангліі ўтвараюць адзіную сістэму, размяшчэнне якой у бесхрыбтовых адпавядае агульнаму плану будовы іх цела.