Ганна Вадзімаўна Шарэвіч | |
---|---|
![]() У 2008 годзе | |
Краіны: | |
Дата нараджэння: | 18 снежня 1985 (39 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Званне: |
Гросмайстар (2006) Міжнародны майстар (2003) сярод жанчын |
Максімальны рэйтынг: | 2378 (май 2011) |
Актуальны рэйтынг: | 2 257 (люты 2022)[1] |
![]() |
Га́нна Вадзі́маўна Шарэ́віч (нар. 18 снежня 1985, Брэст, БССР) — беларуская і амерыканская шахматыстка, гросмайстар (2006) сярод жанчын. Чэмпіёнка Беларусі 2002, 2005, 2007 і 2011 гадоў. З вясны 2014 года прадстаўляе Амерыканскую шахматную федэрацыю.
Ганна Шарэвіч нарадзілася 18 снежня 1985 у Брэсце, БССР. У шахматы пачала гуляць з пяці гадоў, першым трэнерам стаў яе бацька — Вадзім Уладзіміравіч Шарэвіч.
Неаднаразова выйгравала нацыянальны чэмпіянат у групах да 10, 14, 16 і 20 гадоў (становячыся чатыры разы чэмпіёнкай Беларусі сярод дзяўчат). Станавілася чэмпіёнкай Беларусі ў 2002, 2005 і 2007 гадах (сярод жанчын). Чатыры разы выступала за Рэспубліку Беларусь на сусветных чэмпіянатах ў 2002 і ў 2005 гадах (2002 ў Ханты-Мансійску, 2010 у Бледзе).
Скончыла Брэсцкі педінстытут.
На Кубку свету 2011 года працавала ў якасці каментатара. З 2012 года жыве ў ЗША.
Ганна захапляецца музыкай, кіно і спортам, марыць зняцца ў кіно і адкрыць свой дом мадэляў. Яе кумір — Анатоль Карпаў.
![]() |
Ганна Вадзімаўна Шарэвіч на Вікісховішчы |
---|