Ганна Валентыновіч | |
---|---|
Anna Walentynowicz | |
Прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі ўзнагароджвае Ганну Валентыновіч ордэнам Белага Арла (3 мая 2006 г.) | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Anna Lubczyk |
Род дзейнасці | Прафсаюзная дзяячка |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1929[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 2010[1] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | каталіцтва[5] і Каталіцкая Царква[5] |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Га́нна Валентыно́віч (польск.: Anna Walentynowicz; 15 жніўня 1929, Садовэ, цяпер Гошчанскі раён — 10 красавіка 2010, Смаленская вобласць) — легендарная постаць у Польшчы, актывістка і заснавальніца прафсаюза «Салідарнасць».
З 1950 года працавала на Гданьскай суднаверфі як зваршчыца і кранаўшчыца. За ўдзел у прафсаюзным руху адміністрацыя звольніла яе 7 жніўня 1980 года (за пяць месяцаў да выхаду на пенсію). Рашэнне адміністрацыі выклікала страйк, які пачаўся 14 жніўня 1980 года. У выніку страйку паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасць», а Г. Валентыновіч і звольненага неўзабаве пасля яе Леха Валенсу аднавілі на працы.
З «Салідарнасці» Г. Валентыновіч выйшла яшчэ ў 1980-х гадах, крытыкуючы тагачаснае кіраўніцтва прафсаюза вакол Леха Валенсы.
У 2006 годзе Інстытут нацыянальнай памяці апублікаваў інфармацыю, што ў 1981 годзе за Г. Валентыновіч сачылі больш за 100 функцыянераў і агентаў камуністычных спецслужб.[7]
Загінула 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
Пахаваная ў Гданьску.