Ганна Відавіч | |
---|---|
харв.: Ana Vidović | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1980[1] (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | гітарыст |
Інструменты | гітара |
Жанры | класічная музыка |
Узнагароды |
Milka Trnina Award[d] (2007) |
anavidovic.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна (Ана) Відавіч (харв.: Ana Vidović, 8 лістапада 1980, Карлавац) — харвацкая класічная гітарыстка.
Ганна пачала іграць на гітары ва ўзросце да пяці гадоў пад уплывам свайго старэйшага брата Віктара , які іграў на класічнай гітары. Іх бацька таксама быў гітарыстам, але прызнанне атрымаў, іграючы на электрычнай гітары. На міжнародным узроўні Ана пачала выступаць ва ўзросце 8 і 11 гадоў, а ў 13 стала самай маладой студэнткай у прэстыжнай Нацыянальнай музычнай акадэміі ў Заграбе , дзе яна вучылася ў прафесара Іштвана Ромера. Яна таксама вучылася ў Заграбскім універсітэце. Заслужыўшы добрую рэпутацыю ў Еўропе, яна атрымала запрашэнне на навучанне ў Кансерваторыі Пібадзі (Балтымар, ЗША) у кубінскага гітарыста Мануэля Барэка , якую скончыла ў маі 2003 года. З тых часоў яна жыве ў ЗША, дзе таксама працуе прыватным настаўнікам.
Ана Відавіч выпусціла 6 дыскаў, выдадзеных лэйбламі Croatia Records, BGS, і Naxos Records і два DVD.
Яе старэйшы брат — Віктар Відавіч — таксама вядомы гітарыст.