Ганна Карэніна | |
---|---|
руск.: Анна Каренина | |
Жанр | realist novel[d] |
Аўтар | Леў Мікалаевіч Талстой |
Мова арыгінала | руская |
Дата напісання | 1873 |
Дата першай публікацыі | 1877 |
Папярэдні | Вайна і мір |
Наступны | Уваскрасенне[d] |
Персанажы | Stepan Arkadyevich Oblonsky[d], Anna Karenina[d], Alexei Vronsky[d], Alexei Karenin[d], Sergei Alexeyich Karenin[d], Ekaterina Shcherbatskaya[d], Konstantin Dmitrievich Levin[d] і Darya Oblonskaya[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Ганна Карэніна» — раман Льва Мікалаевіча Талстога пра трагічнае каханне.
Першая частка рамана была надрукаваная ў 1875 годзе ў часопісе «Рускі веснік», апошняя — 5 (17) красавіка 1877 года. У 1878 годзе раман быў выдадзены цалкам. Сам аўтар называў гэты твор «раманам з сучаснага жыцця». У ім няма месца бясконца шчасліваму захапленню асалодай быцця. У амаль аўтабіяграфічным рамане Левіна і Кіці яшчэ прысутнічаюць радасныя перажыванні, але ўжо столькі горычы ў малюнку сямейнага жыцця Долі, ў няшчасным завяршэнні кахання Ганны Карэнінай і Уронскага; столькі трывогі ў душэўным жыцці Левіна, што гэты раман з’яўляецца па сутнасці пераходам да трэцяга перыяду літаратурнай дзейнасці Талстога, драматычнаму[1]. У гэтым творы шмат абвостранай чуласці, унутранай насцярожанасці і трывогі. Характары галоўных герояў больш складаныя і вытанчаныя. Аўтар імкнуўся паказаць тонкія нюансы любові, расчаравання, рэўнасці, адчаю, духоўнага прасвятлення.