Ганна Ленгрэн | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1754[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 сакавіка 1817[1][3][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Magnus Brynolf Malmstedt[d][2] |
Муж | Carl Peter Lenngren[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, перакладчыца, гаспадыня літаратурнага салону, пісьменніца |
Мова твораў | шведская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна-Марыя Ленгрэн, народжаная Malmstedt (шведск.: Anna Maria Lenngren; 18 чэрвеня 1754, Упсала — 8 сакавіка 1817, Стакгольм) — шведская паэтэса.
Бацька і брат Ганны-Марыі таксама былі паэтамі. Адным з яе найбольш вядомых вершаў з’яўляецца Några ord till min kära dotter, ifall jag hade någon («Саветы маёй дарагой дачкі…»). Напісала некалькі сатырычных вершаў — Hans nåds morgonsömn nåds morgonsömn («Яго светласці ранішняя дрымота») і Grevinnans besök («Візіт графіні»).
Ганна-Марыя Ленгрэн нарадзілася 18 чэрвеня 1754 года ў горадзе Упсала. Яе бацька, паэт Магнус Брынальф Мальмстэт (1724—1798) — быў прафесарам лацінскай мовы у Упсальскім універсітэце, маці — Мэрта Юхана Фларын (пам. 1788). Бацька, член Мараўскай царквы займаўся дабрачыннай дзейнасцю; у 1772 годзе ён арганізаваў у сваім доме школу для бедных дзяцей. Брат Ганны-Марыі, Юхан Магнус (1749—1780) пісаў свецкія вершы.
У маладосці Ганна-Марыя Ленгрэн мела антырэлігійны настрой, цікавілася эпохай асветы. Яе гуманізм і імкненне да сацыяльнай справядлівасці сфармавалася пад уплывам бацькі[5]. Ганна-Марыя была прыхільніцай простага і сціплага ладу жыцця.
Бацька рана заўважыў імкненне дачкі да заняткаў літаратурай. Ён даў ёй добрую адукацыю — Ганна-Марыя вывучала дома лацінскую і антычную літаратуру. Яе любімым паэтам быў Гарацый. У 1770-х гадах Ганна-Марыя пачала літаратурную дзейнасць, пісала эпіграмы, займалася перакладамі, пісала пад псеўданімамі артыкулы ў прэсе. У 1772 годзе апублікавала першы верш «På mademoiselle Anna Lovisa Pahls saliga hemfärds dag, den 14 Maji 1772, die Corona» пад сваім імем.
У 1776 годзе на замову герцага Карла, брата караля Швецыі, яна пераклала на шведскую мову французскую аперэту "Люсіль". За зроблены пераклад яна была ўзнагароджана залатымі гадзіннікам герцагіняй Гедвігай Лізаветай Шарлотай Гальштэйн-Гаторпскай.
Творы Ленгрэн карысталіся ў Швецыі вялікім поспехам. У 1774 годзе яна стала сябрам літаратурнага таварыства ва Упсале. У 1775 годзе стала членам Каралеўскага таварыства навук і літаратуры ў Гётэбаргу [6].
У 1780 годзе Ленгрэн выйшла замуж за чыноўніка Карла Пятра Ленгрэна (1750—1827), галоўнага рэдактара шведскай газеты Stockholms-Posten. З 1778 года Ганна-Марыя публікавала свае творы ў гэтым выданні, але пасля вяселля і да 1780 года стала публікавацца там пад псеўданімам. Шлюб прывёў да вялікіх пераменаў у жыцці пісьменніцы. Яна друкавалася пад псеўданімамі, адмовілася ад сваіх поглядаў на інтэлектуальную эмансіпацыю жанчын. Сцвярджала, што жанчыны павінны пазбягаць інтэлектуальнай працы, на карысць выканання матчыных абавязкаў.
У свой час Ленгрэн арганізавала літаратурны салон, які стаў цэнтрам культурнага жыцця горада. Салон наведвалі шведскія паэты Карл Густаў аф Леапольд, Нільс фон Розенштейна, Міхаіл Франс Франс і інш.
Ленгрэн памерла 8 сакавіка 1817 года ад рака малочнай залозы ва ўзросце 62 гадоў, пахавана ў Стакгольме на могілках Царквы Святой Клары.
Ганна-Марыя Ленгрэн дэбютавала як паэт у 1770-х гадах. У сваіх кароткіх творах яна выкарыстала сатыру, сарказм, і іронію, парадыравала пастарал, оперу і баладу.
Ганна-Марыя Ленгрэн з’яўляецца адной з самых вядомых паэтэс у гісторыі Швецыі. Пасля смерці, творы Ленгрэн неаднаразова друкавалася на працягу ХIХ - ХХI стагоддзяў.
Першым яе пасмяротным зборнікам быў зборнік пад назвай Skaldeförsök («Спробы паэзіі»). Яе перапіска з яе сябрам Густафос аф Леапольдам была апублікавана ў 1795—1798 гадах.
{{cite journal}}
: Пададзена больш чым адно значэнне |author=
і |last=
specified (даведка)