Ганна Янтар | |
---|---|
польск.: Anna Kukulska | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Anna Maria Szmeterling |
Род дзейнасці | спявачка, студыйны музыкант |
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1950 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 сакавіка 1980 (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Яраслаў Кукульскі[d] |
Дзеці | Наталля Кукульска[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Сайт | annajantar.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Янтар (польск.: Anna Jantar, сапр. Ганна Шмэтэрлінг-Кукульска, польск.: Anna Szmeterling-Kukulska; 10 чэрвеня 1950, Познань — 14 сакавіка 1980, Варшава) — польская спявачка, зорка эстрады 1970-х гадоў.
Нарадзілася ў горадзе Познань у 1950 годзе. Ва ўзросце 17 гадоў адбыўся яе артыстычны дэбют: яна выступіла на фестывалі студэнцкай песні ў Кракаве, атрымала прыз журы (конкурс тады выйграла Марыля Радовіч ).
Музычную кар’еру спявачка пачала як Ганна Шмэтэрлінг, але ў 1972 годзе ўзяла псеўданім — Ганна Янтар. У 1970 годзе выйшла замуж за Яраслава Кукульскага — вядомага музыканта і кампазітара, які напісаў шмат песень для сваёй жонкі, з іх многія сталі шлягерамі.
У 1975 годзе Ганна Янтар была прызнаная эстраднай артысткай года, а яе пласцінка «Najtrudniejszy pierwszy krok» (Найцяжэйшы першы крок) разышлася ў 150-тысячным тыражы. У 1979 годзе, яна зноў атрымала тытул найлепшай польскай спявачкі.
27 снежня 1979 года артыстка накіравалася ў трэці раз у турнэ па ЗША. У студзені і лютым яна выступала для амерыканскіх палякаў у розных гарадах краіны. Дадому Ганна Янтар вярталася самалётам Іл-62М польскай авіякампаніі LOT рэйсам з Нью-Ёрка. Машына ўпала 14 сакавіка 1980 года пры заходзе на пасадку за некалькі кіламетраў ад варшаўскага аэрапорта. Загінулі ўсе, хто знаходзіўся на борце.
Яе дачка Наталля Кукульска (нар. 1976) таксама стала вядомай спявачкай. Сімвалічна, што яна разам з маці выканала песню «Tyle słońca w całym mieście» — голас Ганны Янтар прагучаў з запісу і быў зведзены ў студыі[1].