Ганна Яўгенаўна Бацюшка | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка |
Нарадзілася |
24 кастрычніка 1981 (43 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 164 см |
Вага | 69 кг[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Яўгенаўна Бацюшка (нар. 24 кастрычніка 1981, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларуская спартсменка (цяжкая атлетыка). Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2001). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2004).
Скончыла Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву (2001), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Выхаванка Віцебскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў па цяжкай атлетыцы і боксе «Спортальянс».
З 1999 года — у складзе нацыянальнай каманды Беларусі.
Чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў (2000). Сярэбраны прызёр XXVIII (2004), удзельніца XXVII (2000) і XXIX (2008) Алімпійскіх гульняў. Чэмпіёнка і рэкардсменка свету ў рыўку (2003), бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў суме дваяборства (2003), сярэбраны прызёр (2005) і бронзавы прызёр (2006) чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіёнка і рэкардсменка Беларусі. Устанавіла 9 нацыянальных рэкордаў.
Трэнеры: Б. П. Кухарэнка (1990—1994), І. А. Баранаў (1995—2000), У. Я. Шаршукоў (з 2000), А. Г. Зінчанка (з 2001).
Узнагароджана юбілейным медалём «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі».