Ганс Гольбейн Старэйшы | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1465[1] ці 1460[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1524[4][5][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Амброзіус Гольбейн і Ганс Гольбейн Малодшы |
Род дзейнасці | мастак, ксілограф, ілюстратар, дзеяч выяўленчага мастацтва, дзеяч мастацтваў, рысавальнік |
Мастацкі кірунак | нямецкае Адраджэнне[d] |
![]() |
Ганс Гольбейн Старэйшы (ням.: Hans Holbein der Ältere, 1465 — 1524) — нямецкі жывапісец. Ён быў старэйшым у вядомай сям’і мастакоў, да якой належалі яго брат Зігмунд Гольбейн і сыны Амброзіус Гольбейн і Ганс Гольбейн Малодшы.
У ранніх творах прыкметны ўплыў фламандскай школы, а таксама Марціна Шангаўэра. У пазнейшых — уздзеянне італьянскага Адраджэння. Некаторыя яго працы раней прыпісваліся юнацкаму перыяду яго больш знакамітага сына і цёзкі.
Галоўны прадстаўнік рэалістычнага напрамку ў швабскай школе. Натуралізм, поўны жыцця і характэрнасці, не пазбаўлены высакароднасці.