Ганс Хрысціян Эрстэд | |
---|---|
дацк.: Hans Christian Ørsted | |
Дата нараджэння | 14 жніўня 1777[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 сакавіка 1851[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Inger Birgitte Ørsted[d] |
Дзеці | Karen Scharling[d] і Albert Nicolai Ørsted[d] |
Род дзейнасці | фізік, хімік, вынаходнік, выкладчык універсітэта, інжынер, фармацэўт |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | Універсітэт Капенгагена |
Навуковы кіраўнік | Jacob Baden[d] і Johann Wilhelm Ritter[d][5] |
Вядомыя вучні | Christopher Hansteen[d][6] і Carl Holten[d][6] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганс Хрысціян Эрстэд, таксама Ханс Крысціян Эрстэд[7] (дацк.: Hans Christian Ørsted, 14 жніўня 1777 — 9 сакавіка 1851) — дацкі навуковец, фізік, даследчык з’яў электрамагнетызму.
Нарадзіўся 14 жніўня 1777 г. у маленькім гарадку Рудкёбінге, размешчаным на дацкім востраве Лангелан. Яго бацька быў аптэкарам, грошай у сям’і не было. Пачатковую адукацыю браты Ханс Крысціян і Андэрс атрымлівалі дзе прыйдзецца: гарадскі цырульнік вучыў іх нямецкай, яго жонка — дацкай; пастар маленькай царквы навучыў іх правілам граматыкі, пазнаёміў з гісторыяй і літаратурай; каморнік навучыў складанню і адніманню, а прыезджы студэнт упершыню распавёў ім аб уласцівасцях мінералаў.
З 12 гадоў Ханс дапамагае свайму бацьку ў аптэцы. Тут ён пачынае цікавіцца натуральнымі навукамі і вырашае паступаць ва ўніверсітэт.
Універсітэт у сталіцы Даніі Капенгагене быў заснаваны яшчэ ў 1478 г., але агульнаадукацыйная культура яго была яшчэ вельмі нізкая. Дастаткова сказаць, што з пачатку XVIII стагоддзя кафедра фізікі ў ім была ліквідаваная з той мэтай, каб узмацніць курс багаслоўя.
У 1794 г. (17 гадоў) Эрстэд у якасці абітурыента выязджае ў Капенгаген і цэлы год рыхтуецца да іспытаў, якія затым паспяхова вытрымлівае. Яго брат рушыў услед за ім у Капенгаген і вывучаў там юрыспрудэнцыю. Падчас вучобы Эрстэд займаецца практычна ўсімі магчымымі дысцыплінамі. Залатая медаль універсітэта была прысуджана яму за эсэ «Межы паэзіі і прозы».
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Эрстед, Ханс Кристиан(руск.) |