Ганімед — у старажытнагрэчаскай міфалогіі прыгожы траянскі юнак, з-за сваёй незвычайнай прыгажосці выкрадзены Зеўсам на Алімп, дзе ён стаў улюбёнцам Зеўса і чашнікам багоў. Каля 4 ст. да н. э. з'яўляецца матыў выкрадання Ганімеда арлом, якога яшчэ больш позняя антычная традыцыя атаясамлівае з самім Зеўсам. Выкраданне Ганімеда — часты сюжэт у выяўленчым мастацтве (творы Леахара, Карэджа, Рэмбранта, Торвальдса і інш.)