Гарадскі тэатр Клагенфурта

Гарадскі тэатр Клагенфурта
Краіна
Размяшчэнне
Адрас Theaterplatz 4[1]
Архітэктар Fellner & Helmer[d] і Hermann Helmer[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гарадскі тэатр Клагенфуртаням.: Stadttheater Klagenfurt — гарадскі тэатр у Клагенфурце з 400-гадовай гіcторыяй.

У 1605—1620 гадах на гэтым месцы быў пабудаваны «Балхаўс» — будынак. прызначаны для балоў арыстакратыі. У гэтым жа памяканні адбываліся выступы італьянскіх тэатральных труп, на шляху іх гастроляў з Венецыі ў Вену. Паступова будынак усё больш прыстасоўваўся да патрэб тэатру, і ў 1737 стаў цалкам тэатральным. У 1811 годзе драўляны будынак быў заменены новым мураваным, які праіснаваў да пачатку XX стагоддзя.

У 1908 годзе пачалось будаўніцтва новага тэатра па праекту венскага праектнага бюро Фельнер & Хелмер. 22 верасня 1910 года адбылось урачыстае адкрыццё тэатра, якому з нагоды 60-летняга юбілея праўлення кайзера Франца Іосіфа I была дадзена назва «Юбілейны тэатр Франца Іосіфа I». У якасці ўзораў для будынка былі ўзяты тэатры ў Гісене і Ябланцы-над-Нісаў, пабудаваныя ў 1906-1907 гадах у стылі позняга мадэрна. Зала для гледачоў падзялялася на партэр і два балконы. Будынак тэатра 1811 года, які знаходзіўся побач быў разабраны.

Тэатр з прыбудовай 1996 года

Будынак тэатра быў мадэрнізаваны ў шасцідзясятых гадах XX стагоддзя: была паменьшана колькасць стаячых месцаўі павялічана сцэна. У 1995 годзебы абвешчаны конкурс на стварэнне прыбудовы да тэатра, якую пабудавалі 1996—1998 гадах.

Рэпертуар тэатра ўключае драматычныя, оперныя, музычныя і балетныя прадстаўленні. У нядзелю апоўдні адбываюцца камерныя канцэрты з удзелам музыкаў Сімфанічнага Аркестра Карынціі і ўдзельнікаў тэатральнага хору.

Пры тэатры дзейнічае два тэатральных моладзевых клуба.

Зноскі

  1. а б в Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  2. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.