Гаральд II Годвінсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Harold II Godwinson | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эдуард Спаведнік | ||||||
Пераемнік | Вільгельм I Заваёўнік | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1022 |
||||||
Смерць |
14 кастрычніка 1066[1][2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | House of Godwin[d] | ||||||
Бацька | Годвін Уэсэкскі[d][3][4] | ||||||
Маці | Гіта Торкельдоцір[d][4] | ||||||
Жонка | Эдгіта Лебядзіная шыя[d][4] і каля Ealdgyth[d][4][5] | ||||||
Дзеці | Гіта Уэсекская[2][6][…], Gunhild of Wessex[d][7], Magnus, son of Harold Godwinson[d][7], Harold, son of Harold Godwinson[d][7], Godwin, son of Harold Godwinson[d][7], Edmund, son of Harold Godwinson[d][7] і Ulf, son of Harold Godwinson[d][7] | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Га́ральд Годвінсан (англ.: Harold II; 1020 — 14 верасня 1066) — апошні англасаксонскі кароль перад заваяваннем Англіі нармандцамі. Загінуў у бітве пры Гастынгсе.
Гаральд каранаваўся 5 студзеня 1066 і кіраваў каралеўствам да сваёй смерці ў бітве пры Гастынгсе 14 кастрычніка таго ж году, змагаючыся супраць нармандcкіх захопнікаў, пад кіраўніцтвам Вільгельма I Заваёўніка. Гаральд адзін з трох каралёў Англіі, што былі забіты на поле бойкі, побач з Рычардам I Львінае сэрца і Рычардам III.
Гаральд не быў прадстаўніком каралеўскай дынастыі, але быў у сваяцтве з ёю. Яго сястра Эдыт Усэкская была жонкай Эдуарда Спаведніка. Таксама Гаральд меў сваяцтва з дацкім каралеўскім дваром, ён быў стрыечным братам караля Свена II.
Гаральд да таго як стаць каралём быў эрлам Уэсекса, а потым быў назначаны яшчэ і на пасаду эрла Гэрэфорда. Удзельнічаў у пераможнай ваеннай кампаніі супраць Грыфіда ап Лівеліна Гвінедскага — ўладара Уэльса — у 1062—1063 гадах. Стаў каралём па парадзе Эдуарда Спаведніка і па рашэнню Уітэнагемота на наступны дзень пасля смерці Эдуарда.
Лічыцца, што Гаральд быў забіты стралой у вока падчас бітвы пры Гастынгсе.