Гаральд Холт

Гаральд Холт
англ.: Harold Edward Holt
17-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі
26 студзеня 1966 — 17 снежня 1967
Папярэднік Роберт Мензіс
Пераемнік Джон Мак-Івен
член Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі[d]
10 снежня 1949 — 17 снежня 1967
Пераемнік Джон Гортан
міністр фінансаў Аўстраліі[d]
22 лістапада 1958 — 26 студзеня 1966
Папярэднік Артур Фадэн
Пераемнік Уільям Мак-Мэхан
Minister for Employment and Workplace Relations[d]
19 снежня 1949 — 10 снежня 1958
Папярэднік Jack Holloway[d]
Пераемнік Уільям Мак-Мэхан
Minister for Industry and Innovation[d]
28 кастрычніка 1940 — 28 жніўня 1941
Папярэднік Herbert Collett[d]
Пераемнік Minister for Industry and Innovation[d]
Minister for Immigration and Border Protection of Australia[d]
19 снежня 1949 — 24 кастрычніка 1956
Папярэднік Arthur Calwell[d]
Пераемнік Athol Townley[d]
член Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі[d]
17 жніўня 1935 — 10 снежня 1949
Папярэднік George Maxwell[d]
Пераемнік Bill Bourke[d]

Нараджэнне 5 жніўня 1908(1908-08-05)[1][2][…]
Смерць 19 снежня 1967(1967-12-19)[3] (59 гадоў)
Жонка Zara Bate[d]
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Узнагароды
ордэн Кавалераў Пашаны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гаральд Эдвард Холт (5 жніўня 1908 — 17 снежня 1967) — аўстралійскі палітык, сямнаццаты прэм'ер-міністр Аўстраліі.

Гаральд Холт нарадзіўся ў сям’і школьных настаўнікаў. Бацькі развяліся, калі яму было 10 гадоў. Ён наведваў каледж Уэслі ў Мельбурне, а затым паступіў ва ўніверсітэт Мельбурна. Ва ўніверсітэце вывучаў законы, акрамя таго гуляў у футбол, крыкет і тэніс за каманду каледжа. У 1930 годзе ён скончыў навучанне, а ў 1931 — стаў членам гільдыі. Быў сакратаром кінематаграфічнай асацыяцыі.

У 1940-м годзе, ужо пасля пачатку палітычнай кар’еры, Холт запісаўся ў аўстралійскую армію (ішла Другая сусветная вайна), але пасля пяці месяцаў службы вярнуўся да парламенцкай дзейнасці.

Холт займаў пасады міністра працы і нацыянальных паслуг, а таксама міністра па навуковых і індустрыяльных даследаваннях ва ўрадах Роберта Мензіса і Артура Фадэна. Пазней ён зноў займаў пасаду міністра працы і нацыянальных паслуг, увёўшы воінскі абавязак для ўсіх мужчын, старэйшых за 18 гадоў. У 1949—1956 годзе Холт быў міністрам іміграцыі. Дзякуючы яму была адменена схема «белай» іміграцыі ў Аўстралію, якая практыкавалася з 1901 года.

У 1956 Холт стаў другім чалавекам і ў ліберальнай партыі, і ў палаце прадстаўнікоў, а ў 1958 — скарбнікам Аўстраліі. Пасля сыходу Роберта Мензіса ў 1966 годзе, Холт стаў лідарам партыі і прэм’ер-міністрам краіны. У чэрвені 1966 ён наведаў з візітам ЗША, дзе абмяркоўваў пытанні в’етнамскай вайны з прэзідэнтам Джонсанам. Холт падтрымаў палітыку амерыканцаў і да канца 1966 6000 салдат былі адпраўлены ў В’етнам. Разам з тым, расла незадаволенасць гэтай пазіцыяй, і калі ў 1966 годзе Холт выйграў выбары, то ў 1967 годзе ён стаў падвяргацца шматлікім нападкам.

17 снежня 1967 г. Холт знік без звестак у час купання каля Портсі, штат Вікторыя. Яго цела не было знойдзена. 19 снежня ён быў прызнаны памерлым, а пост прэм’ер-міністра заняў Джон Мак-Івен.

Зноскі

  1. Harold Holt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Harold Holt // GeneaStar
  3. English Wikipedia community Harold Holt // Wikipedia — 2001. Праверана 29 жніўня 2023.