Гарасія | |
Агульная колькасць | 261 тыс. |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]() |
Мова | бхілі |
Рэлігія | індуізм |
Блізкія этнічныя групы | гуджаратцы, раджастханцы |
Гарасія (хіндзі: गरासिया) — індаеўрапейскі народ на захадзе Індыі. Жывуць пераважна на поўдні Раджастхана і поўначы Гуджарата. Агульная колькасць - 261 тыс. чал. (2015 г.)[1].
Гарасія насяляюць пераважна лясныя раёны. Асноўныя заняткі — сельская гаспадарка, будаўніцтва, апрацоўка драўніны. Традыцыйныя хаціны ладзяць з бамбука і гліны. У мінулым пераважалі саламяныя дахі. Асноўны традыцыйны від паселішча — вёска, на чале якой стаіць абраны або прызначаны ўладамі стараста. Насупраць яго дома будуецца госцевая хата.
У наш час падзелены на тры рэгіянальныя групы раджпутскіх, бхільскіх і дунгрыйскіх гарасія. Аднак захаваўся старажытны падзел на 28 экзагамных родавых груп.
Асноўная рэлігія — індуізм. Гарасія знакаміты штогадовым маляўнічым святам чытра вічытра, якое суправаджаецца сакральнымі цырымоніямі і кірмашамі.