Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Гаргждай (літ.: Gargždai, традыцыйная беларуская назва — Горжды) — горад у заходняй Літве, утварае сянюнію ў Клайпедскім раёне.
Горад размешчаны на рацэ Мінія (правы прыток Нёмана), за 18 км ад Клайпеды. Праз горад ідзе аўтадарога Вільнюс — Клайпеда. Насельніцтва горада складае каля 15,9 тыс. чалавек.
Упершыню згадваецца ў 1253 годзе. Правы горада і герб Горжды атрымалі ў 1792 годзе. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расійскай імперыі.
У 1965 годзе Гаргждай атрымаў статус горада.