Гаргона Медуза | |
---|---|
грэч. Μεδουσα | |
| |
Пол | жанчына |
Бацька | Форкій або Gorgon[d] |
Маці | Кето |
Браты і сёстры | Stheno[d] і Euryale[d] |
Дзеці | Хрысаар і Пегас |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гаргона Медуза (стар.-грэч.: Μέδουσα — «стражнік, абаронца, валадарка») — найбольш вядомая з трох сясцёр гаргон, пачвара з жаночым тварам і змеямі замест валасоў. Яе позірк ператвараў чалавека ў камень. Была забітая Персеем. Згаданая ў «Адысеі» (XI 634).
Напісанне: «Гаргона Медуза», дзе «Гаргона» — від пачвары, а «Медуза» — імя ўласнае. Сваю назву марская медуза атрымала з-за падабенства з валасамі-змеямі легендарнай гаргоны Медузы з грэчаскай міфалогіі.
Мяркуецца, што першапачаткова сёстры-гаргоны маглі ўвасабляць зімовыя халады, характэрныя дзеля поўначы Грэцыі (яны прымушалі ваду і зямлю «камянець»), завяданне і адміранне прыроды.